Не творчасцю адзінай: каго кахалі беларускія пісьменнікі

© Sputnik / Анатолий Гаранин / Перайсці ў медыябанкЯнка Купала і Якуб Колас
Янка Купала і Якуб Колас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У самае рамантычнае свята года Sputnik вырашыў узгадаць гісторыі кахання знакамітых беларускіх пісьменнікаў.
Кажуць, што многія таленавітыя творцы не сталі б такімі, калі б не іх музы – жанчыны, якія суправаджалі па жыцці і натхнялі на подзвігі. У Дзень усіх закаханых варта ўзгадаць гісторыі кахання, якія прама ці ўскосна паўплывалі на беларускую літаратуру.

Наравістая Паўліна

Гісторыю кахання беларускага песняра Янкі Купалы і настаўніцы, актрысы і пісьменніцы Паўліны Мядзёлкі па праве можна назваць адной з самых вядомых у беларускай літаратуры. Вакол іх адносінаў заўсёды было шмат чуткаў і дагэтуль дакладна невядома, што адбывалася паміж гэтымі людзьмі.
Гісторыкі ў адзін голас кажуць, што Купала кахаў Мядзёлку ўсім сэрцам. А дзяўчына, хоць і прымала знакі ўвагі ад маладога чалавека і нават выйшла на сцэну, выконваючы галоўную ролю ў яго "Паўлінцы", узаемнасцю яму не адказала. Не схілілі яе нават шматлікія прысвячэнні, якія паэт пакідаў на многіх сваіх творах.
© Photo : Купаловский театрСпектакль "Паўлінка"
Спектакль Паўлінка  - Sputnik Беларусь
Спектакль "Паўлінка"
Сцэна са спектаклю "Паўлінка" ў пастаноўцы Купалаўскага тэатра
Праз некаторы час Мядзёлка выйшла замуж за Томаша Грыба, а Купала ажаніўся з Уладзіславай Станкевіч. Хадзілі чуткі, што для маладой актрысы гэтая падзея стала абсалютнай нечаканасцю, яна навата пачала курыць і не змагла пазбавіцца гэтай прывычкі да самай смерці.
Постаць Паўліны Мядзёлкі суправаджала Купала ўсё жыццё: іх нават бачылі за некалькі гадзін да трагічнай і загадкавай смерці паэта, пасля якой жанчына патрапіла ў псіхіятрычную клініку.

Клапатлівая Марыся

Яшчэ адна значная веха у беларускай літаратура – паэт Якуб Колас – таксама ўсё жыццё кахаў адну жанчыну, але яму пашчасціла і тая стала яго жонкай. Абставіны знаёмства маладога пісьменніка і Марыі Каменскай застаюцца таямніцай.
Сямейныя фотаздымкі сям"і Якуба Коласа
Жонку Колас называў сваёй "зоркай, натхненнем, спадзяваннем і шчасцем". Ён таксама прысвячаў любай Марысі вершы, але ніколі і нікому не паказваў той маленькій сшытачак. Ён трапіў да жанчыны значна пазней, калі каханыя ўжо ажаніліся.
Марыя была сапраўднай жонкай паэта-генія: не толькі была першым чытачом, але і ўзяла на сябе ўсе побытавыя справы -  вяла гаспадарку, займалася выхаваннем дзяцей, любіла прымаць гасцей. Застоллі ў Коласаўскім доме любілі ўзгадваць многія паэты і пісьменнікі.
Памерла "слаўная Марусечка" ў 1945 годзе і Колас яшчэ доўга не мог ачуняць ад гэтай страты.

Святая Леаніла

Яны пазнаёміліся ў 1919 годзе ў Вільні: Гарэцкі выкладаў там на беларускіх настаўніцкіх курсах, а Леаніла Чарняўская працавала настаўніцай. Неўзабаве яна стала не проста яго жонкай, і паплечніцай і вернай спадарожніцай.
Максім Гарэцкі ўзгадваў, што з першага погляду зразумеў: яна – тая дзяўчына, якая яму патрэбна. Леаніла ж у сваіх успамінах казала пра букет руж, з якім аднойчы пісьменнік завітаў да яе ў госці. Яна запэўнівала, што не трэба было так турбавацца, а сама ціха радавалася ўзаемнаму пачуццю.
Як успамінала дачка Максіма Гарэцкага Галіна, жонку ён называў святой. Такое выдатнае званне было апраўданым: яна працягнула сваё каханне праз гады яго турэмнага зняволення і ссылкі. І гэта нягледзячы на нястачу і прапановы мужа забыць яго. Пасля арышту ў 1930 годзе Гарэцкі ў сваіх лістах да Леанілы пісаў, што ён "выйшаў у тыраж" і нічым не звязвае сваю каханую і нават дазваляе ёй "пагуляць", але сям’я засталася з ім да канца.

Верная Любоў

Яўген Скурко больш вядомы нам пад псеўданімам Максім Танк са сваёй будучай жонкай Любоўю Асаевіч пазнаёміўся ў беларускай гімназіі, дзе яны разам вучыліся. Ажаніліся каханыя ў 1940 годзе ў Вілейцы.
Беларусы - Sputnik Беларусь
Звініш у несмяротнай песні: вершы Максіма Танка
Яны пражылі разам 56 гадоў і увесь гэты час жонка была першым слухачом, галоўным крытыкам і цэнзарам. Яны амаль заўсёды былі разам, а калі прыходзілася раз’язджацца, вельмі сумавалі. Яўген некалькі разоў удзельнічаў у сесіях ААН у Нью-Ёрку і пісаў жонцы працяглыя лісты, распавядаючы кожную дробязь, і нават замаўляў падарункі: жонцы – футра, дзецям – навамодную вопратку з нейлону.
Смерць жонкі ён перажываў вельмі цяжка: яго не стала ў 1995 годзе праз чатыры месяцы пасля таго, як пайшла з жыцця яна. Цяжкая страта пагоршыла стан здароўя і без таго хворага мужчыны. Мужа і жонку пахавалі ў адной труне на радзіме паэта побач з яго бацькамі.

Лідзія (і анёльская Клаўдзія)

Іван Мележ пазнаёміўся са сваёй жонкай Лідзіяй ў гады Другой сусветнай вайны, а калі яму было 22 гады, ажаніўся. Праз некаторы час яны пераехалі ў Мінск, нарадзілі дзюх дачок.
У 1950-ыя гады ён часта ездзіў папраўляць здароўе на чарнаморскі бераг, таму пацверджаннем іх кахання з’яўляюцца і іх лісты. Ён вельмі сумаваў і нават жартаўліва называў яе "бессаромнай" за тое, што пакінула яго ў адзіноце.
Быў у гэтай гісторыі кахання яшчэ адзін важны персанаж – цешча Клаўдзія Іванаўна. Мележ казаў, што яго праца і доўгае жыццё – яе заслуга – і называў жанчыну сваім "анёлам-ахоўнікам". Жонка згадвала, што ўся гаспадарка дома трымалася цалкам на плячах яе маці.
Стужка навiн
0