https://bel.sputnik.by/20200208/1020009492.html
Іван Мележ: цікавыя факты з жыцця аўтара "Палескай хронікі"
Іван Мележ: цікавыя факты з жыцця аўтара "Палескай хронікі"
Sputnik Беларусь
Падчас Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік быў цяжка паранены і Перамогу сустракаў ужо ў тыле. 08.02.2020, Sputnik Беларусь
2020-02-08T11:53+0300
2020-02-08T11:53+0300
2020-02-08T08:53+0300
асоба
падзеі і даты
беларусь
іван мележ
літаратура
культура
беларуская літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102000/91/1020009164_0:425:3001:2113_1920x0_80_0_0_f9d5321a4a67e834d27f5d87d6460821.jpg
Вядомы беларускі празаік Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію.Ад ваеннай падрыхтоўкі да філалогііЛетам 1940 года Мележ удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 года пісьменнік быў пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл.Тады жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 — у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар.Літаратурная і грамадская дзейнасцьМележ вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса "Полымя", у апараце ЦК КПБ. З 1966 г. — сакратар, а ў 1971-1974 гг. — намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, сябрам Сусветнага Савета Міру. З 1945 года ён — сябра Саюза пісьменнікаў СССР.Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, знакам пашаны і медалямі.У 1972 Мележ стаў народным пісьменнікам БССР.Мележ дэбютаваў вершамі. Пасля выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў "У завіруху" (1946) "Гарачы жнівень" (1948), "Заўсёды наперадзе" (нарыс, 1948), "Блізкае і далёкае" (1954), "У гарах дажджы" (1957), "Што ён за чалавек" (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), "Жыццёвыя клопаты" (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), "Белыя вішні і яблыні" (1976), "Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак" (1977). Аўтар рамана "Мінскі напрамак" (1952), самы знакаміты ягоны цыкл раманаў — "Палеская хроніка", той складаецца з некалькіх частак — "Людзі на балоце", "Подых навальніцы" і "Завеі, снежань", акрамя таго Мележ пісаў шэраг п'есаў.Пісьменнік — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20240703/Vershy-pra-vaynu-kab-geta-s-ne-stala-dolyay-syna-1039493685.html
https://bel.sputnik.by/20240619/vasil-bykov-biografiya-interesnye-fakty-1029282528.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102000/91/1020009164_0:144:3001:2394_1920x0_80_0_0_480c2887570f2ce4c0e191900a0d490f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
асоба, падзеі і даты, беларусь, іван мележ, літаратура, культура, беларуская літаратура
асоба, падзеі і даты, беларусь, іван мележ, літаратура, культура, беларуская літаратура
Іван Мележ: цікавыя факты з жыцця аўтара "Палескай хронікі"
Падчас Вялікай Айчыннай вайны пісьменнік быў цяжка паранены і Перамогу сустракаў ужо ў тыле.
Вядомы беларускі празаік Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію.
Ад ваеннай падрыхтоўкі да філалогіі
Летам 1940 года Мележ удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 года пісьменнік быў пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл.
Тады жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 — у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар.
Літаратурная і грамадская дзейнасць
Мележ вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса "Полымя", у апараце ЦК КПБ. З 1966 г. — сакратар, а ў 1971-1974 гг. — намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, сябрам Сусветнага Савета Міру. З 1945 года ён — сябра Саюза пісьменнікаў СССР.
Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, знакам пашаны і медалямі.
У 1972 Мележ стаў народным пісьменнікам БССР.
Мележ дэбютаваў вершамі. Пасля выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў "У завіруху" (1946) "Гарачы жнівень" (1948), "Заўсёды наперадзе" (нарыс, 1948), "Блізкае і далёкае" (1954), "У гарах дажджы" (1957), "Што ён за чалавек" (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), "Жыццёвыя клопаты" (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), "Белыя вішні і яблыні" (1976), "Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак" (1977). Аўтар рамана "Мінскі напрамак" (1952), самы знакаміты ягоны цыкл раманаў — "Палеская хроніка", той складаецца з некалькіх частак — "Людзі на балоце", "Подых навальніцы" і "Завеі, снежань", акрамя таго Мележ пісаў шэраг п'есаў.
Пісьменнік — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР.