Творы шасці беларускіх мастакоў вярнуліся на радзіму

© Sputnik / Алеся ШаршнёваГутарка (Тры Пляткаркі), Бенджамін Компан
Гутарка (Тры Пляткаркі), Бенджамін Компан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер ў галерэі "Арт-Беларусь" можна ўбачыць 14 мастацкіх работ, сярод якіх унікальная двухбаковая карціна Абрама Маневіча - яна будзе экспанавацца ў Беларусі ўпершыню.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Творы шасці мастакоў-ураджэнцаў Беларусі вярнуліся на радзіму і цяпер будуць захоўвацца ў галерэі "Арт-Беларусь". Сёння новую частку калекцыі упершыню прадставілі гледачам.

Партрэт Мадлен Кастен пэнзля Хаіма Суціна  - Sputnik Беларусь
Партрэт Мадлен Кастен пэнзля Хаіма Суціна цяпер захоўваецца ў Беларусі

Як паведаміў куратар галерэі Аляксандр Зіменка, усяго было набыта 14 работ, кошт пакупкі не ўдакладняецца. Вядома толькі, што чатыры карціны патрапілі ў калекцыю Белгазпрамбанка з аукцыённага дому MacDougall's Fine Art Auctions у Лондане. Усе астатнія дагэтуль знаходзіліся ў прыватных калекцыях, таму даведацца аб іх кошце немагчыма з-за ўмоу дамовы.

У спісе тых, хто вярнуўся – Гіацынт Альхімовіч, Анатоль Каплан, Бенджамін Компан, Мікалай Цыкоўскі, Пётр Сергіевіч, Януарый Сухадольскі. Усе працы былі створаны ў XIX-XX стагоддзях.

У цэнтры экспазіцыі – работа Казіміра Альхімовіча "Багіня кахання Мілда". Карціна ўсхваляе літоўскую багіню міфалогіі, што дапамагала адзінокім людзям, якія хацелі знайсці адно аднаго.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваБагіня кахання Мілда, Казімір Альхімовіч
Творы шасці беларускіх мастакоў вярнуліся на радзіму - Sputnik Беларусь
Багіня кахання Мілда, Казімір Альхімовіч

Яшчэ адна сенсацыя сёлетняга папаўнення – двухбаковая работа Абрама Маневіча "Восень"/ "Пагоркі", якая ўпершыню будзе экспанавацца ў Беларусі.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваВосень і пагоркі (двухбаковая праца), Абрам Маневіч
Творы шасці беларускіх мастакоў вярнуліся на радзіму - Sputnik Беларусь
Восень і пагоркі (двухбаковая праца), Абрам Маневіч
© Sputnik / Алеся ШаршнёваВосень і пагоркі (двухбаковая праца), Абрам Маневіч
Творы шасці беларускіх мастакоў вярнуліся на радзіму - Sputnik Беларусь
Восень і пагоркі (двухбаковая праца), Абрам Маневіч

Пасля прэзентацыі некаторыя работы адправяцца на рэстаўрацыю, а потым будуць уключаны ў пастаянную экспазіцыю галерэі.

Стужка навiн
0