Сярэдні заробак беларусаў за студзень апынуўся вышэй, чым у мінулым годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоГрошы ў кашальку
Грошы ў кашальку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паказчык павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 7,9%, разам з тым лічба апынулася ніжэй за снежаньскую.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў Беларусі вырасла ў параўнанні са студзенем мінулага года, пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

Кашалёк з грашыма - Sputnik Беларусь
Адміністрацыя прэзідэнта: заробкі бюджэтнікаў не ўпалі, але былі перакосы

"Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у студзені 2020 года склала 1118,1 рубля", - паведамілі ў Белстаце.

Па дадзеных камітэта, паказчык павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 7,9%. Разам з тым лічба ніжэй за снежаньскую: у апошні месяц 2019-га беларусы зарабілі 1238,7 рубля (у лістападзе - 1113,1 рубля, а ў кастрычніку - 1,123,4).

Згодна з аператыўнымі звесткамі Белстата, у студзені 2020 года больш за ўсё зарабілі традыцыйна ў Мінску (1589,9 рубля) і сталічным рэгіёне (1109,4 рубля). Даход па абласцях размеркаваўся наступным чынам:

  • Брэсцкая вобласць - 949,9 рубля (рост да студзеня 2019 года склаў 8,5%);
  • Віцебская вобласць - 947 рублёў (больш на 8,7%);
  • Гомельская - 991 рубель (на 5,9%);
  • Гродзенская - 947,1 рубля (на 7,7%);
  • Магілёўская - 920,4 рубля (на 7,3%).

Нагадаем, раней у Белстаце паведамілі, што намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў Беларусі за 2019 год склала 1090,9 рубля (вырасла на 7,3% у параўнанні з мінулым годам). Выраслі ў мінулым годзе і рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (на 6%).

Стужка навiн
0