Цяпер дакладна: урад РФ ухваліў кошт на газ для Беларусі

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкГазаправод
Газаправод - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Блакітнае паліва" будзе пастаўляцца беларускаму боку згодна з коштавымі ўмовамі, якія дзейнічалі ў мінулым годзе, пра што дамовіліся падчас перамоваў прэзідэнты Лукашэнка і Пуцін.

МІНСК, 28 лют - Sputnik. Урад Расіі ўзгадніў падаўжэнне дзеючага з Беларуссю пагаднення аб парадку фарміравання коштаў на газ да канца бягучага года.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота - Sputnik Беларусь
Рапота: Беларусі і Расіі патрэбна доўгатэрміновая формула коштаў на нафту і газ

Раней стала вядома, што кіраўнік "Газпрома" і беларускі пасол Уладзімір Сямашка падпісалі пратакол, у якім вызначаны парадак фармавання кошту на прыродны газ для Беларусі на бягучы год.

"Даручыць Мінэнерга Расіі з удзелам МЗС Расіі правесці перамовы з беларускім бокам і па дасягненні дамоўленасці падпісаць ад імя ўрада РФ названы пратакол, дазволіўшы ўносіць у прыкладзены праект змены, якія не маюць прынцыповага характару", - гаворыцца распараджэнні ўрада РФ.

У дакуменце фактычна замяняецца дата "31 снежня 2019 года" на "31 снежня 2020 года". Такім чынам, афіцыйны Мінск будзе атрымліваць прыродны газ па кошце, які дзейнічаў на працягу 2019 года.

Дамоўленасць па кошце паставак "блакітнага паліва" была дасягнута падчас перамоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якія адбыліся 7 лютага ў Сочы.

Расійскі бок працягне ажыццяўляць пастаўкі газу па кошце папярэдняга года ў памеры 127 долараў за тысячу кубаметраў.

Стужка навiн
0