"Гэта бомба!" Знайшлася невядомая выява Старога замка ў Гродне

© Photo : eBayНевядомая выява Старога замка ў Гродне
Невядомая выява Старога замка ў Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэстаўрацыя рэзідэнцыі Стэфана Баторыя ў Гродне выклікае шквал крытыкі з боку спецыялістаў. Чаму цяпер архітэктарам можа стаць за сваю працу сорамна ўдвая, разбіраўся Sputnik.

У Бельгіі на аўкцыёне усплыў малюнак "невядомага польскага замка" 1620 года, яго памер усяго толькі 23 на 30 сантыметраў. Гэта падзея магла застацца незаўважанай і неабходную тысячу еўра гаспадар рарытэту не атрымаў бы хутчэй за ўсё ніколі, калі б не адно "але".

Рэстаўрацыя замка Баторыя - Sputnik Беларусь
Сярэднявечча пакутуе ў Гродне: чым абернецца рэстаўрацыя замка Баторыя

Любы беларус, які цікавіцца гісторыяй сваёй краіны і хоць бы раз бываў у Гродне, можа здагадацца, што на гэтым маленькім лістку паперы намаляваны Стары замак. Наколькі рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя адрозніваецца ад "праекта Бачкова", параўнаў карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

"Гэта проста бомба", - такімі словамі знаходку апісаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Мікалай Волкаў.

Паводле яго слоў, малюнак замка ў Гродне 1620 ці 1626 года дае поўнае ўяўленне пра тое, як выглядала рэзідэнцыя польскага караля і месца правядзення соймаў Рэчы Паспалітай у XVII стагоддзі.

Праект рэстаўрацыі Гродненскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова - Sputnik Беларусь
Палацавыя інтрыгі: як замак у Гродне ператвараюць у "паштоўку ад Гучы"

"Гэта можа быць і падробка", - адразу агаворваецца гісторык, але ён лічыць, што ёсць важкія падставы лічыць, што на аўкцыёне ўсё ж усплыў аўтэнтычны малюнак.

Мікалай Волкаў распавёў, што адразу ж абмеркаваў малюнак Старога замка ў Гродне з польскімі калегамі, якія таксама схільныя лічыць гэта сапраўдным, але для большай упэўненасці яго, вядома, "трэба патрымаць у руках".

На думк, гісторыка, на карысць дакладнасці кажа той факт, што калі б малюнак падраблялі, то ён у дакладнасці адпавядаў бы якой-небудзь з візуальных рэканструкцый.

© Photo : Мікалай ВолкаўНедарэчныя памылкі ў праекце архітэктара Уладзіміра Бачкова, якія адзначылі гісторыкі
Гэта бомба! Знайшлася невядомая выява Старога замка ў Гродне - Sputnik Беларусь
Недарэчныя памылкі ў праекце архітэктара Уладзіміра Бачкова, якія адзначылі гісторыкі

Пры гэтым відавочна, што на малюнку замак падобны да рэканструкцыі, прапанаванай гісторыкам у суаўтарстве з мастаком Паўлам Татарнікавам, і цалкам абвяргае ўсё, што было зроблена архітэктарам Бачковым і Гроднаграмадзянпраектам.

© Photo : Мікалай ВолкаўРэканструкцыя Гродненскага замка Паўла Татарнікава па матэрыялах Мікалая Волкава
Гэта бомба! Знайшлася невядомая выява Старога замка ў Гродне - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя Гродненскага замка Паўла Татарнікава па матэрыялах Мікалая Волкава

"На малюнку ёсць такія фішкі, да якіх мы нават не дадумаліся. Але мы і не бачылі замак ужывую", - прызнаецца навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі.

Цяпер ужо можна казаць, што ў ходзе рэалізацыі першай чаргі рэканструкцыі Старога замка пабудавалі камяніцу, якой няма на малюнку, надбудавалі лішні паверх над брамай, упрыгожыўшы яго сграфіта і многае іншае. А галоўнае, на малюнку бачна, што палац Стэфана Баторыя быў без атыка на ўваходзе.

Мікалай Волкаў лічыць: гэта дае невялікую надзею, што пры распрацоўцы другой чаргі рэканструкцыі архітэктары і будаўнікі ўлічаць новыя дадзеныя аб тым, як на самой справе выглядала каралеўская рэзідэнцыя, а не толькі на прыгожым праекце "у стылі Санці Гучы".

Стужка навiн
0