МІНСК, 6 сак - Sputnik. Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч распавяла ў эфіры тэлеканала АНТ, колькі жанчын датэрмінова выходзіць на працу на поўны працоўны дзень з адпачынку па догляду за дзіцём.
"Адпачынак па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў - гэта не абавязак быць тры гады, гэта права", - распавяла кіраўнік Мінпрацы.
Яна падзялілася асабістым вопытам, адзначыўшы, што пасля нараджэння першага дзіцяці яна выйшла на працу пасля двух гадоў, калі нарадзіла другога - дэкрэтны ў міністра быў адзін год і чатыры месяцы. Распавяла Касцевіч і пра тое, колькі беларусак ідзе па такім жа прынцыпе.
"Мы паглядзелі лічбы - на поўны працоўны дзень датэрмінова выйшла толькі 3% жанчын, якія знаходзіліся ў дэкрэце", - прывяла статыстыку кіраўнік ведамства.
Касцевіч падкрэсліла, што тут варта падняць і праблему дзіцячых садкоў, яна прызнала, што ў краіне не хапае ясельных груп, куды можна аддаць дзяцей да трох гадоў.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "прырост насельніцтва - пытанне нацыянальнай бяспекі". І падкрэсліў, што ў нашай краіне дзейнічаюць выключныя меры для падтрымкі сем'яў з дзецьмі. Акрамя адпачанка па доглядзе за дзіцем, які аплачваецца да трох гадоў, ёсць таксама сямейны капітал і льготныя крэдыты для шматдзетных беларусаў.