У памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне высадзяць 27 млн дрэў

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкКветкі бэзу
Кветкі бэзу - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
У Расіі абвясцілі пра старт міжнароднай акцыі "Сад памяці", прымеркаванай да 75-годдзя Перамогі. У акцыі прымуць удзел і жыхары краін СНД.

МІНСК, 11 сак - Sputnik, Леў Рыжкоў. Паводле ацэнак Міністэрства абароны Расіі, у Вялікую Айчынную вайну СССР страціў 27 мільёнаў чалавек. Напярэдадні 75-годдзя Перамогі Усерасійскі грамадскі рух "Валанцёры Перамогі" і Фонд памяці палкаводцаў Перамогі вырашылі ўшанаваць кожнага загінуўшага "жывым помнікам". З 18 сакавіка па 22 чэрвеня сіламі валанцёраў і ўсіх жадаючых будзе высаджана 27 мільёнаў дрэў на 10 тысячах пляцовак у РФ. Але ў акцыі могуць прыняць удзел і іншыя былыя савецкія рэспублікі.

Пуцін абмеркаваў з Засем святкаванне 75-годдзя Перамогі ў краінах АДКБ - Sputnik Беларусь
Пуцін абмеркаваў з Засем святкаванне 75-годдзя Перамогі ў краінах АДКБ

"Вельмі важна, што да нас далучацца таксама неабыякавыя грамадзяне з іншых краін", - паведаміла старшыня Цэнтральнага штаба Усерасійскага грамадскага руху "Валанцёры Перамогі" Вольга Амельчанкава.

Паводле яе слоў, у акцыі могуць прыняць удзел каля 2,5-3 мільёнаў чалавек.

"Абмяжоўвацца толькі Расіяй было б няправільна, - адзначыў намеснік кіраўніка Рассупрацоўніцтва Аляксандр Радзькоў. - Ад краін мы атрымліваем вялікую колькасць званкоў - людзі цікавяцца падрабязнасцямі акцыі, якая ўжо стала міжнароднай падзеяй. Ва ўсялякім выпадку, большасць рэспублік былога СССР далучыліся да яе".

Радзькоў адзначыў, што асноўнымі партнёрамі акцыі за мяжой будуць валанцёры. Даведацца, у якіх гарадах высадзяць дрэвы, можна будзе на сайце садпобеды2020.рф. На сённяшні дзень у афіцыйным парадку пляцоўкі для акцыі выдзелены ў Бішкеку (Кыргызстан), Ціраспалі (Прыднястроўе, Малдова), Даўгаўпілсе (Латвія).

"Мы размаўлялі з нашымі актывістамі за мяжой. Зразумела, што высаджваць нейкія сады, алеі не заўсёды магчыма, - сказала Вольга Амельчанкава. - Але ў многіх ёсць свой дом, свой сад. І пасадзіць у двары дрэва ў памяць аб сваім родным героі можа кожны. Таму я ўпэўненая, што акцыя атрымае распаўсюджванне не толькі ў краінах СНД, але і ў іншых дзяржавах".

Дзіўная гісторыя сельскага старасты, які таемна дапамагаў партызанам - Sputnik Беларусь
Відэа
Дзіўная гісторыя сельскага старасты, які таемна дапамагаў партызанам

Якія дрэвы будуць саджаць валанцёры? Па словах прэзідэнта Фонда памяці палкаводцаў Перамогі, дачкі маршала Івана Конева Наталлі Коневай, адзін з варыянтаў - бэз.

"Калі нашы часткі ўваходзілі ў Еўропу, вельмі пышна цвіў бэз, - адзначыла дачка маршала. - 1945-ы быў "бэзавым" годам. На першым этапе нам дапамаглі нашы выдатныя сябры, нашчадкі славутага селекцыянера Леаніда Калеснікава. Мы разам з членамі нашага фонду саджалі бэз у рэгіёнах, дзе ішлі баі, дзе нашы продкі ўзначальвалі арміі. Нядаўна мы пасадзілі бэз Калеснікава ў берлінскім Трэптаў-парку".

Чакаецца, што ў акцыі возьмуць удзел вядомыя грамадскія дзеячы, спартсмены, акцёры, музыканты. Свой удзел пацвердзілі Васіль Ланавой, Мікалай Растаргуеў, Дзмітрый Губерніеў, Алег Газманаў, Цімур Бекмамбетаў, Яна Чурыкава, Мікіта Высоцкі і іншыя.

Стужка навiн
0