МІНСК, 16 сак - Sputnik. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка 16 сакавіка ў рэжыме відэаканферэнцыі правядзе пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляе прэс-служба Саўміна.
Усяго плануецца разгледзець каля 20 пытанняў, якія закранаюць знешні гандаль, інтэграцыйную палітыку, мытнае і тэхнічнае рэгуляванне.
"Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням, якія ў далейшым будуць разгледжаны кіраўнікамі ўрадаў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску 10 красавіка 2020 года", - удакладнілі ў прэс-службе.
Акрамя гэтага чыноўнікі абмяркуюць пытанне, як устраняюцца бар'еры на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама ход выканання нарматыўных актаў ЕАЭС.
Сярод найважнейшых пытанняў парадку дня пасяджэння значыцца падрыхтоўка дакумента, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.
Раней стала вядома, што расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін падчас аператыўнай нарады прыняў рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю з-за пандэміі каронавіруса.