МІНСК, 17 сак - Sputnik. МЗС Беларусі цяпер функцыянуе ў штатным рэжыме, паведаміў карэспандэнту Sputnik прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.
Раней стала вядома, што многія краіны зачынілі межы і ўвялі строгі каранцін. У сувязі з гэтым беларускі МЗС прыкладае намаганні, каб аказаць дапамогу беларусам, якія выказалі жаданне вярнуцца дадому.
"МЗС функцыянуе ў штатным рэжыме, за выключэннем сістэмы консульскай службы, якая перайшла практычна на кругласутачную працу ў сувязі з неабходнасцю аказання дапамогі па вяртанні на Радзіму шматлікім беларускім грамадзянам".
У адказ на пытанне ці значыць гэта, што консульская служба перайшла на кругласутачны рэжым працы, Глаз удакладніў, што "ў кругласутачным рэжыме консулы займаюцца названымі пытаннямі, працуюць экстраныя лініі".
У сувязі з тым, што краіны-суседкі Беларусі зачынілі свае межы, а ў некаторых краінах ужо адмененыя ўнутраныя рэйсы і чыгуначныя зносіны, плануецца арганізацыя "калідораў" для перапраўкі беларусаў на радзіму. У прыватнасці, ідзе гаворка пра адпраўку беларусаў з Варшавы ў Брэст і Гродна аўтобусамі з 18 па 24 сакавіка. З Латвіі 19 сакавіка рыхтуецца пакуль адзін трансфер па маршруце Даўгаўпілс - дзяржаўная мяжа Беларусі (пункт пропуску "Урбаны"). Літоўскі бок арганізаваў "гуманітарны калідор" "Шальчынінкай - Беняконі", па якім мяжу можна перасекчы пешшу.