У Віцебску памёр акцёр з пацверджаным каронавірусам

© Sputnik / Сергей ПушкинКветкі і свечкі
Кветкі і свечкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заслужаны артыст Віктар Дашкевіч трапіў у бальніцу з пнеўманіяй, ён знаходзіўся на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

МІНСК, 31 сак - Sputnik. Акцёр Віцебскага драмтэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч, у якога быў пацверджаны каронавірус, памёр, гэтую інфармацыю Sputnik пацвердзілі ў тэатры.

Праца медыка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Высокадакладны тэст для выяўлення каронавіруса стварылі ў Расіі

Дашкевіч трапіў у бальніцу з пнеўманіяй. Як паведамляў напярэдадні Sputnik, тэст на каронавірус COVID-19 у яго апынуўся станоўчым. Апошні тыдзень артыст знаходзіўся на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ). У аўторак з'явілася інфармацыя аб яго раптоўнай смерці.

"Так, сапраўды памёр", - распавялі Sputnik супрацоўнікі драмтэатра.

Міністэрства аховы здароўя на дадзены момант не каментуе прычыны смерці Дашкевіча.

Пасля выяўлення каронавіруса ў акцёра тэатр вырашыў прыпыніць спектаклі, пры гэтым рэпетыцыі працягваліся. Некаторыя супрацоўнікі знаходзяцца на карантыне, як і жонка Дашкевіча.

Віктар Дашкевіч - заслужаны артыст Беларусі, у Віцебскім драмтэатры імя Якуба Коласа ён прапрацаваў тры дзясяткі гадоў, тут жа працуе і яго жонка. Акцёру было 75 гадоў. Sputnik выказвае спачуванні родным і блізкім Віктара Дашкевіча.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, агучаных напярэдадні, у Беларусі пацверджаныя 152 выпадкі каронавіруса. Якая колькасць інфіцыраваных знаходзяцца ў цяжкім стане, а таксама інфармацыі па іх месцы жыхарства Міністэрства аховы здароўя не дае.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0