Адкрыццё сесіі: дэпутаты плануюць ратыфікаваць пагадненне з ЕС пра візы

© Sputnik / Виктор ТолочкоАвальная зала пасля рамонту
Авальная зала пасля рамонту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заканадаўцы ў першым чытанні разгледзяць змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Беларускія дэпутаты маюць намер ратыфікаваць дагавор пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Сцягі ЕС - Sputnik Беларусь
ЕС разлічвае на хуткую ратыфікацыю візавага пагаднення з Беларуссю

2 красавіка адбудзецца адкрыццё другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.

У пералік пытанняў для разгляду на пасяджэнні парламента ўключана 8 пытанняў.

"Заканадаўцы маюць намер ратыфікаваць два дагавора "Аб пагадненні паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам аб спрашчэнні выдачы віз" і "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу", - сказалі ў ніжняй палаце беларускага парламента.

Акрамя гэтага, у першым чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, у прыватнасці па пытаннях фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза.

Чытайце таксама:

  • Пагадненне аб візах з ЕС ратыфікуюць у прыярытэтным парадку – Савіных
Стужка навiн
0