Расія адправіла ў ЗША ваенны самалёт з медабсталяваннем - відэа

Падпісацца
У Амерыку адправілі медыцынскую тэхніку і сродкі абароны. Глядзіце на відэа, як у неба з жыццёва важным грузам ўзнімаецца "Руслан".

Расійскі ваенны самалёт, загружаны медабсталяваннем і медыцынскімі маскамі, адправіўся ў ЗША, першую ў свеце краіну па колькасці тых, хто захварэў на каронавірус, паведамілі ў сераду ў міністэрстве абароны ЗША.

Відэафакт: італьянцы дзякуюць расіянам за дапамогу ў барацьбе з каронавірусам - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: італьянцы дзякуюць расіянам за дапамогу ў барацьбе з каронавірусам

"Самалёт ВКС Расіі з медыцынскімі маскамі і медыцынскім абсталяваннем на борце выляцеў у Злучаныя Штаты Амерыкі", - гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.

За акіян адправіўся цяжкі ваенны транспартны самалёт "Руслан".

Раней паведамлялася, што аб гэтай дапамозе ішла гаворка ў тэлефоннай размове прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.

У саміх жа Штатах пачынае назірацца востры недахоп сродкаў абароны, як то маскі, рэспіратары, пальчаткі і халаты. Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, нацыянальны рэзерв сродкаў абароны ўжо пусты, толькі невялікая колькасць камплектаў зарэзервавана для экстранных службаў.

Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў ЗША, па апошніх дадзеных, складае больш за 188 тысяч, памерлі каля 4 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0