МІНСК, 2 кра - Sputnik. Беларусь не зможа закупіць у Расіі чорнае золата па цане чатыры долары за барэль, калі не будзе адпаведнай рынкавай прапановы, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Сёння перад адкрыццём вясновай сесіі парламента прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што Беларусь будзе закупляць у красавіку расійскую нафту па цане каля чатырох долараў за барэль. Пры гэтым Менск разлічвае атрымаць два мільёны тон нафты ў бягучым месяцы.
На думку прэс-сакратара прэзідэнта РФ, гэтае пытанне адносіцца да рынкавай кан'юнктуры. У выпадку ўзнікнення прапановы з такімі коштамі можна будзе набыць сыравіну.
"Але калі такіх часоў рынкавых не наступіць і нават калі наступяць, але будзе адсутнічаць прапанова, тады закупіць не атрымаецца. Гэта абсалютна рынкавая кан'юнктура", - канстатаваў Дзмітрый Пяскоў.
Раней Беларусь і Расія здолелі дасягнуць прынцыповай дамоўленасці аб пастаўках расійскай нафты. Цяпер прапрацоўваецца пытанне, якім чынам будзе ажыццяўляцца міжбюджэтны трансфер, які кампенсуе расійскім пастаўшчыкам зніжэнне прэміі за пастаўкі нафты.