Расійскія навукоўцы: ніякай вакцыны ад COVID-19 у бліжэйшыя тыдні не будзе

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкРаспрацоўка вакцыны ад каронавіруса
Распрацоўка вакцыны ад каронавіруса - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Даследнікі лічаць, што, па самых аптымістычных прагнозах, на стварэнне эфектыўнай вакцыны ад каронавіруса сыдзе не менш за год.

МІНСК, 6 кра - Sputnik. Не варта разлічваць на стварэнне эфектыўнай вакцыны ад каронавіруса COVID-19 у бліжэйшы час, пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт Сколтэха па біямедыцынскіх даследаваннях Міхаіл Гельфанд падчас анлайн-канферэнцыі "Стварэнне вакцыны ад каронавіруса: прагнозы вучоных" у прэс-цэнтры МІА "Россия сегодня".

Шпіталізацыя хворага на каронавірус у ЗША - Sputnik Беларусь
Спрацавала: у ЗША правялі першыя даклінічныя выпрабаванні вакцыны ад COVID-19

Паводле яго слоў, у нармальнай сітуацыі на распрацоўку і клінічныя выпрабаванні вакцыны сыходзяць гады, у экстранай сітуацыі - месяцы. "Таму ніякай вакцыны ў бліжэйшыя два тыдні гарантавана не будзе. Ніякіх хуткіх рашэнняў не можа быць па аб'ектыўных прычынах", - падкрэсліў Гельфанд.

Прафесар Сколтэха, доктар біялагічных навук, загадчык сектара малекулярнай эвалюцыі ІППІ РАН Георгій Базыкін нагадаў, што калі ўспышка каронавіруса яшчэ толькі пачыналася, казалі, што праз тры месяцы з'явіцца вакцынны кандыдат.

"Тры месяцы прайшло, і сапраўды існуе пэўная колькасць такіх кандыдатаў. Але гэта самы пачатак шляху. Гэтыя тры месяцы - гэта стварэнне ідэі, некалькіх прататыпаў. Адсюль вельмі далёка да нашай мэты - атрымаць сем мільярдаў доз, каб імунізаваць усё насельніцтва. Тая ацэнка, якая гучыць, - не менш 18 месяцаў, яна ўжо ўлічвае тое, што мы скарачаем усе стадыі, якія можна скараціць. У нармальнай сітуацыі стварэнне прынцыпова новай вакцыны ад прынцыпова новага біялагічнага агента займае гады", - сказаў прафесар.

Вучоны адзначыў, што вакцына павінна прайсці некалькі стадый клінічных выпрабаванняў. "Цалкам не гарантавана, што ўсе вакцыны, якія зараз знаходзяцца ў распрацоўцы, пройдуць гэтыя клінічныя выпрабаванні. Як правіла, вялікая доля па шляху адсяецца", - растлумачыў Базыкін.

Зараз навука мае справу з цалкам новым вірусам, і не варта разлічваць на хуткі вынік. "Таму любыя ацэнкі менш за год мне здаюцца зусім нерэальнымі", - сказаў на заканчэнне прафесар.

Стужка навiн
0