https://bel.sputnik.by/20200411/Peradvyalkodnyya-klopaty-yak-navodzl-paradak-nashy-prodk-perad-svyatam-1044418593.html
Перадвялікодныя клопаты: як наводзілі парадак нашы продкі перад святамі
Перадвялікодныя клопаты: як наводзілі парадак нашы продкі перад святамі
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць прыбірацца ў хаце з выкарыстаннем народных сродкаў і гатаваць журачку з грыбнымі вушкамі. 11.04.2020, Sputnik Беларусь
2020-04-11T16:05+0300
2020-04-11T16:05+0300
2022-04-14T15:37+0300
сустракаем вялікдзень
спадчына
у беларусі
ларыса мятлеўская
вялікдзень
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102870/01/1028700149_0:12:1500:860_1920x0_80_0_0_0e38cf4803f61d74591f9c04a410b669.jpg
Перад вялікімі каляндарнымі святамі і асабліва ў сувязі з сезоннымі раўнадзенствамі ў народзе было прынята рабіць генеральную чыстку ад усялякай старызны. Людзі наводзілі парадак не толькі ва ўласнай гаспадарцы але і ва ўсёй вёсцы. Асабліва стараліся перад Калядамі і Вялікаднем.Падтрыманне чысціні ў хаце і паблізу ў вясковай грамадзе лічылася важнай прыкметай добрай гаспадаркі і дбайнай гаспадыні, клопатам якой акрамя іншых спраў было штодня мыць начынне, праць бялізну, месці падлогу. У гэтым ёй заўсёды дапамагалі старэйшыя дзеці, якія выконвалі працу па сілах.Пасля зімы ў гаспадыняк працы было больш - бялілі хату і праветрывалі памяшканні. На вясновым сонейку прасушвлі падушкі і коўдры, напаўнялі свежым сенам сянныя матрасы, а выпраную бялізну развешвалі сушыцца часам проста на плоце або на нацягнутых паміж будынкамі вяроўках. У хаце шмаравалі і мылі з пяском і лугам (адзін з асноўных мыючых сродкаў, які атрымлівалі з попелу, - Sputnik) не толькі падлогу, але і счарнелыя ад пячнога дыма столь і сцены.Для выканання гэтай працы гаспадыня карысталася ўсяго толькі анучай, венікам і хвашчанкаю. Кожны з гэтых няхітрых прадметаў хатняга ўжытку меў сваё прызначэнне.Венік служыў для замятання падлогі і двара, чысілі таксама іншыя моцна забруджаныя драўляныя паверхні. Мужчыны вязалі венікі ў вялікай колькасці пераважна з бярозавых прутоў. Больш мяккія для замятання падлогі ў хаце з чарнобыльніку, іншых прыдатных для гэтага раслін, часам рабілі хлопчыкі. Пра венік у народзе склалі загадку: "Штоб не шарахун-чыстун, то наша курэнка зарасла б па каленка". Попел для прыгатавання лугу выпальвалі з белых дрэў: бярозы, дуба, граба, ясеня, клёна, асіны, але не вольхі, бо яна ўтрымвае ў сабе шмат фарбы і здольна запляміць рэчы. Нават цяпер, калі на лецішчы раптам скончыцца пральны парашок, яго можа замяніць луг, які зрабіць не цяжка. Для гэтага трэба ўсыпаць 2/3 попелу ў вядро і заліць гарачай вадой. Перамяшаць, сабраць зверху смецце і буйныя вугельчыкі і пакінуць раствор на тры дні. Праз тры дні ў верхняй частцы вядра павінна атрымацца празрыстая густая вадкасць. Яе трэба працадзіць праз палатно і зліць ў слоік для далейшага карыстання. Лугам мылі посуд, падлогу, сцены і нават валасы. Ён моцна пеніўся і добра адбельваў палатно. Луг абавязкова разбаўлялі вадой 1 да 10.Хвашчанку рабілі з пучкоў жорсткай лясной травы, якая сцяблом нагадвала хвошч. Часцей за ўсё гэтай справай займаліся пастухі, якія збіралі зялёны хвошч і скручвалі расліну ў скруткі, якія нагадвалі мачалкі розных памераў. Іх пастухі прапаноўвалі гаспадыням у абмен на яйкі, хлеб. Хвашчанкамі мылі начынне, чысцілі столь і сцены, націралі да бляску мэблю. Хвашчанка часта ўзгадвалася ў гутарках пра чысціню, якія прыводзіць у сваёй кнізе "Рэчыцкае Палессе" Чэслаў Пяткевіч:Стол, лаву, зэдлік і іншую мэблю мылі па неабходнасці і даволі часта. А сцены, столь і печ з комінам, бялілі тры разы на год: перад Калядамі, перад Вялікаднем і перад святам заступніка вёскі. На Палессі для бялення выкарыстоўвалі белую гліну, якую бралі на лугах пад слоем торфу. Там, дзе яе не было, ужывалі горшага гатунку мел, галкі якога можна было набыць на кірмашы. Больш заможныя набывалі для гэтых мэт крэйду, якую перад выкарыстаннем таўклі ў ступе. Крэйду разводзілі вадой і гаспадыня, стаўшы на стол, пэнзлем са шчаціны, а часцей з ліповага лыка, бяліла спачатку столь, а пасля сцены і печ. Белячы печ у крэйду, каб яна не бралася за рукі, дадавалі крыху малака. Усе гэтыя хатнія клопаты неабходна было зрабіць да чыстага чацвярга. Па народных перакананнях працы па прыбіранню хаты і мыццё бялізны ў чацвер ужо не выконвалі, лічачы, што брудная вада ў гэты дзень залівае вочы Хрысту.Не гледзячы на тое, што перад святам ў гаспадыні было багата працы, яна як і штодня працягвала дбаць аб абедзе для сваёй сям’і. Самая сціплая посная страва ў гэты час здавалася найсмачнейшай. Чыстае паветра, перадсвяточныя клопаты рабілі сваю справу ў "нагулянні " добрага апетыту. З гэтай нагоды ў народзе можна было пачуць: "Папрацуеш да поту і з’ясі ў ахвоту". Журачка з грыбнымі вушкаміІнгрыдыенты:Сушаныя грыбы
Як гатаваць:Сушаныя грыбы замачыць, памыць і паставіць варыць дадаўшы спецыі. Калі грыбы зварацца, дастаць іх, дробна парэзаць і змяшаць з пакрышанай цыбуляй, атрыманы фарш падсмажыць на алеі да гатовасці. У грыбны булён дадаць муку, размяшаную з халоднай, падсоленай вадой. Памешваючы варыць 10 хвілін, зняць з агню і закрыць накрыўкай.Каб прыгатаваць вушкі, трэба ўзяць ваду, соль і змяшаць густое цеста. З раскатанага цеста шклянкай выразаць кружочкі, пакласці на іх грыбны фарш і зашчыпаць краі. Варыць у кіпені 5-7 хвілін.Пакласці ў талерку некалькі вушак, наліць журачку і пасыпаць зелянінай кропу. Замест сухіх грыбоў можна ўзяць марожаныя або свежыя і ўсё ж, калі яны варацца, дадаць туды літаральна два-тры сухіх баравічка, каб было смачней.
https://bel.sputnik.by/20181004/Kak-ispolzovat-kartoshku-v-bytu-1028132956.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102870/01/1028700149_0:0:1500:942_1920x0_80_0_0_8834e4f1ee5efb6e335502f7716ee24e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сустракаем вялікдзень, спадчына, у беларусі, ларыса мятлеўская, вялікдзень, народныя традыцыі
сустракаем вялікдзень, спадчына, у беларусі, ларыса мятлеўская, вялікдзень, народныя традыцыі
Перадвялікодныя клопаты: як наводзілі парадак нашы продкі перад святамі
16:05 11.04.2020 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць прыбірацца ў хаце з выкарыстаннем народных сродкаў і гатаваць журачку з грыбнымі вушкамі.
Перад вялікімі каляндарнымі святамі і асабліва ў сувязі з сезоннымі раўнадзенствамі ў народзе было прынята рабіць генеральную чыстку ад усялякай старызны. Людзі наводзілі парадак не толькі ва ўласнай гаспадарцы але і ва ўсёй вёсцы. Асабліва стараліся перад Калядамі і Вялікаднем.
Падтрыманне чысціні ў хаце і паблізу ў вясковай грамадзе лічылася важнай прыкметай добрай гаспадаркі і дбайнай гаспадыні, клопатам якой акрамя іншых спраў было штодня мыць начынне, праць бялізну, месці падлогу. У гэтым ёй заўсёды дапамагалі старэйшыя дзеці, якія выконвалі працу па сілах.
4 кастрычніка 2018, 13:24
Пасля зімы ў гаспадыняк працы было больш - бялілі хату і праветрывалі памяшканні. На вясновым сонейку прасушвлі падушкі і коўдры, напаўнялі свежым сенам сянныя матрасы, а выпраную бялізну развешвалі сушыцца часам проста на плоце або на нацягнутых паміж будынкамі вяроўках. У хаце шмаравалі і мылі з пяском і лугам (адзін з асноўных мыючых сродкаў, які атрымлівалі з попелу, - Sputnik) не толькі падлогу, але і счарнелыя ад пячнога дыма столь і сцены.
Для выканання гэтай працы гаспадыня карысталася ўсяго толькі анучай, венікам і хвашчанкаю. Кожны з гэтых няхітрых прадметаў хатняга ўжытку меў сваё прызначэнне.
Венік служыў для замятання падлогі і двара, чысілі таксама іншыя моцна забруджаныя драўляныя паверхні. Мужчыны вязалі венікі ў вялікай колькасці пераважна з бярозавых прутоў. Больш мяккія для замятання падлогі ў хаце з чарнобыльніку, іншых прыдатных для гэтага раслін, часам рабілі хлопчыкі. Пра венік у народзе склалі загадку: "Штоб не шарахун-чыстун, то наша курэнка зарасла б па каленка".
Попел для прыгатавання лугу выпальвалі з белых дрэў: бярозы, дуба, граба, ясеня, клёна, асіны, але не вольхі, бо яна ўтрымвае ў сабе шмат фарбы і здольна запляміць рэчы. Нават цяпер, калі на лецішчы раптам скончыцца пральны парашок, яго можа замяніць луг, які зрабіць не цяжка. Для гэтага трэба ўсыпаць 2/3 попелу ў вядро і заліць гарачай вадой. Перамяшаць, сабраць зверху смецце і буйныя вугельчыкі і пакінуць раствор на тры дні. Праз тры дні ў верхняй частцы вядра павінна атрымацца празрыстая густая вадкасць. Яе трэба працадзіць праз палатно і зліць ў слоік для далейшага карыстання. Лугам мылі посуд, падлогу, сцены і нават валасы. Ён моцна пеніўся і добра адбельваў палатно. Луг абавязкова разбаўлялі вадой 1 да 10.
Хвашчанку рабілі з пучкоў жорсткай лясной травы, якая сцяблом нагадвала хвошч. Часцей за ўсё гэтай справай займаліся пастухі, якія збіралі зялёны хвошч і скручвалі расліну ў скруткі, якія нагадвалі мачалкі розных памераў. Іх пастухі прапаноўвалі гаспадыням у абмен на яйкі, хлеб. Хвашчанкамі мылі начынне, чысцілі столь і сцены, націралі да бляску мэблю. Хвашчанка часта ўзгадвалася ў гутарках пра чысціню, якія прыводзіць у сваёй кнізе "Рэчыцкае Палессе" Чэслаў Пяткевіч:
- Так чыста, як бы хвашчанкаю церта
- Штоб чорт дзесяць хвашчанак сьцёр, то шчэ б не дацёрся да жывога (г. зн. да чыстага)
- Хоць ты хвашчанкаю тры!
- Свацця, агледзеўшы гаспадарку бацькоў, гаворыць дзяўчыне: "Туды з адною хвашчанкаю не совайся". Гэта азначала, што яна будзе мець справу з вялікім брудам.
Стол, лаву, зэдлік і іншую мэблю мылі па неабходнасці і даволі часта. А сцены, столь і печ з комінам, бялілі тры разы на год: перад Калядамі, перад Вялікаднем і перад святам заступніка вёскі. На Палессі для бялення выкарыстоўвалі белую гліну, якую бралі на лугах пад слоем торфу. Там, дзе яе не было, ужывалі горшага гатунку мел, галкі якога можна было набыць на кірмашы. Больш заможныя набывалі для гэтых мэт крэйду, якую перад выкарыстаннем таўклі ў ступе. Крэйду разводзілі вадой і гаспадыня, стаўшы на стол, пэнзлем са шчаціны, а часцей з ліповага лыка, бяліла спачатку столь, а пасля сцены і печ. Белячы печ у крэйду, каб яна не бралася за рукі, дадавалі крыху малака. Усе гэтыя хатнія клопаты неабходна было зрабіць да чыстага чацвярга. Па народных перакананнях працы па прыбіранню хаты і мыццё бялізны ў чацвер ужо не выконвалі, лічачы, што брудная вада ў гэты дзень залівае вочы Хрысту.
Не гледзячы на тое, што перад святам ў гаспадыні было багата працы, яна як і штодня працягвала дбаць аб абедзе для сваёй сям’і. Самая сціплая посная страва ў гэты час здавалася найсмачнейшай. Чыстае паветра, перадсвяточныя клопаты рабілі сваю справу ў "нагулянні " добрага апетыту. З гэтай нагоды ў народзе можна было пачуць: "Папрацуеш да поту і з’ясі ў ахвоту".
Журачка з грыбнымі вушкамі
- 40-60 гр сушаных грыбоў
- 2 шклянкі мукі
- 2 цыбуліны
- 50 г алею
- 1,5 шклянкі вады
- Лаўровы ліст
- Перац гарошкам
- Соль па смаку
- Зеляніна кропу
Сушаныя грыбы замачыць, памыць і паставіць варыць дадаўшы спецыі. Калі грыбы зварацца, дастаць іх, дробна парэзаць і змяшаць з пакрышанай цыбуляй, атрыманы фарш падсмажыць на алеі да гатовасці. У грыбны булён дадаць муку, размяшаную з халоднай, падсоленай вадой. Памешваючы варыць 10 хвілін, зняць з агню і закрыць накрыўкай.
Каб прыгатаваць вушкі, трэба ўзяць ваду, соль і змяшаць густое цеста. З раскатанага цеста шклянкай выразаць кружочкі, пакласці на іх грыбны фарш і зашчыпаць краі. Варыць у кіпені 5-7 хвілін.
Пакласці ў талерку некалькі вушак, наліць журачку і пасыпаць зелянінай кропу.
Замест сухіх грыбоў можна ўзяць марожаныя або свежыя і ўсё ж, калі яны варацца, дадаць туды літаральна два-тры сухіх баравічка, каб было смачней.