МІНСК, 14 кра - Sputnik. Бягучая сітуацыя з прыростам колькасці інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі будзе доўжыцца 2-3 тыдні, заявіла ў аўторак намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Апошнія дні штодня колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі павялічваецца на 300-350 чалавек.
"У цяперашні час на працягу апошніх некалькіх дзён штодня рэгіструецца практычна аднолькавая колькасць выпадкаў. Мы чакаем што яшчэ такая сітуацыя працягнецца каля 2-3 тыдняў", - паведаміла Богдан.
Як падкрэсліла намеснік міністра, у рэспубліцы прымаюць "ўсе меры, каб не дапусціць імклівага лавінападобнага росту".
Максімальны сутачны прырост колькасці інфікаваных у Беларусі быў на мінулым тыдні - 495 чалавек за суткі. Затым дынаміка выраўнавалася.
У цэлым у рэспубліцы на сёння зафіксаваны 3281 выпадак каронавіруса, 33 чалавекі памерлі.