МІНСК, 17 кра - Sputnik. Гуманітарны груз для аказання дапамогі ў барацьбе з каронавірусам COVID-19 прыбыў у Мінск, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі ў пятніцу раніцай.
Беларусь у красавіку ўжо двойчы атрымлівала ад КНР сродкі медыцынскага прызначэння, усё будзе накіравана на барацьбу з інфекцыяй.
"У Мінск прыбыў гуманітарны груз з Пекіна. Самалёт даставіў у нашу краіну звыш 30 тон грузу. Гэта экспрэс-тэсты, лекі, рэспіратары, маскі, акуляры, спецыяльныя касцюмы і іншыя сродкі індывідуальнай абароны", - сказана ў паведамленні профільнага ведамства.
Нагадаем, у пачатку сакавіка бягучага года Беларусь стала першай краінай, якая па ўказанні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі накіравала дапамогу ў КНР: два самалёты Іл-76 даставілі ў Кітай індывідуальныя сродкі абароны (рэспіратары, халаты, пальчаткі, ахоўныя маскі, бахілы), а таксама розныя дэзінфікуючыя сродкі.
Паводле апошніх звестак, колькасць інфіцыраваных каронавірусам COVID-19 у Беларусі склала 4204 чалавекі, у іх ліку - 116 дзяцей. У рэспубліцы праведзена больш за 81 тысячу тэстаў на каронавірус, для гэтага задзейнічана 24 лабараторыі.