Праблемы з закупкамі імпартных лекаў ёсць - Мінздароўя

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкФармацэўтычная фабрыка
Фармацэўтычная фабрыка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дасягнута дамоўленасць з вытворцамі ў Індыі і Кітаі аб пастаўках неабходных прэпаратаў для лячэння ўскладненых формаў каронавірусных інфекцый.

МІНСК, 17 кра - Sputnik. Існуючыя забароны на экспарт прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння ўскладненых формаў каронавірусных інфекцый, стварылі пэўныя праблемы з закупкамі неабходных лекаў, паведаміў на брыфінгу Міністэрства аховы здароўя кіраўнік ведамства Уладзімір Каранік.

Гуманітарная дапамога з Кітая - Sputnik Беларусь
Для барацьбы з каронавірусам: гуманітарны груз з КНР прыбыў у Беларусь

"Так як частка краін забараніла іх экспарт альбо экспарт па спецдазволах. Аднак наша праца з індыйскімі і кітайскімі партнёрамі, падключэнне да вырашэння гэтага пытання МЗС дазволіла нам забяспечыць папаўненне нашых запасаў неабходных прэпаратаў. Частка з іх прыляцела бортам з Кітая, плануецца на наступным тыдні пастаўка з Індыі", - распавёў Каранік.

Гаворка ідзе ў тым ліку аб імпартных антыбіётыках.

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што прэпараты не скончыліся, скараціўся іх запас.

"Мы трошкі нерваваліся, калі бачылі, што запас складае менш за два тыдні неабходнага лячэння. Цяпер з папаўненнем нашых запасаў мы разумеем: пры любым развіцці сітуацыі неабходныя прэпараты для аказання дапамогі, увесь неабходны запас маецца для таго, каб аказаць дапамогу ў поўным аб'ёме", - сказаў Каранік.

аней паведамлялася, што сёння ў Беларусь прыбыў ўжо другі борт з гуманітарнай дапамогай з КНР - гэта больш за 30 тон грузу, у прыватнасці экспрэс-тэсты, лекі, рэспіратары, акуляры і маскі, а таксама іншыя сродкі абароны. Дапамога Беларусі аказвае і Расія - на пачатку красавіка ў рэспубліку прыбылі 10 тысяч расійскіх тэстаў на каронавірус.

Стужка навiн
0