Святкаванне праваслаўнага Вялікадня ў гэтым годзе пройдзе 19 красавіка ў асаблівых "каронавірусных" умовах. Асвячэнне кулічоў і фарбаваных яйц побач з храмамі не адменена і, аднак мітрапаліт Павел выступіў у заклікам да вернікаў не ісці ў царкву, паколькі велікоднае асвячэнне прадуктаў - "гэта проста абрад, а ён другарадны", а жыццё і здароўе нашмат даражэй.
Заклік святароў не адмяняе традыцыйнае прыгатаванне велікодных страў, але ў гэтым годзе да гатавання варта падысці практычна, адзначае суразмоўца Sputnik, шэф-повар, эксперт беларускай і славянскай кухні Алена Мікульчык. Так, напрыклад, першы дзень Вялікадня не абыходзіцца без кулічоў і фарбаваных яек, а ў другі дзень раней на стол было прынята падаваць асаблівую яечню, у складзе якой было шмат адварных яек і мясных прадуктаў.
"Адразу зразумела, што ў аснове гэтага рэцэпту ляжыць эканомнасць і руплівасць беларусаў, ну не выкідаць жа, таму што ў час велікоднага святкавання вялікая колькасць фарбаваных яек, гэта і знакамітая "гульня ў біткі", і паходы ў госці з яйкамі, іх шмат, і каб гэта дабро не прападала, прыдумалі арыгінальны рэцэпт, ён проста цудоўны ў сваёй прастаце", - кажа Мікульчык.
Шэф-повар распавядае, навошта ў рэцэпце патрэбен смажаны корань хрэна, як змяшаць у адной страве самыя разнастайныя мясныя прадукты - ад сырога мяса да вэнджаных каўбас, наколькі сумяшчальныя вараныя яйкі з сырымі і прычым тут тварог.
Хараство гэтай стравы ў тым, што яе можна абнаўляць, дадаючы туды новыя інгрэдыенты і атрымліваючы, па сутнасці, кожны раз арыгінальную страву, акрамя таго, атрыманая маса можа стаць начыннем для бліноў, дадае шэф-кухар. Таксама ў размовах - парады аб "правільных калорыях" на Вялікдзень і яшчэ адзін арыгінальны велікодны рэцэпт. Падрабязнасці ў аўдыёзапісы.