Лукашэнка расказаў, каму дзяржава дапаможа ў крызіс

© Sputnik / Дмитрий Коробейников  / Перайсці ў медыябанкДворнік на лаўцы
Дворнік на лаўцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія ўлады раней падрыхтавалі пакет мер па падтрымцы айчыннай эканомікі ва ўмовах пандэміі каронавіруса.

МІНСК, 23 кра - Sputnik. Беларускія ўлады дапамогуць толькі тым, хто гэтага заслугоўвае, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы.

Эмблема СААЗ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі расказаў, што атрымаў ліст ад СААЗ з падзякай

Раней прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас паведаміў, што ўрад распрацаваў першы пакет мер па падтрымцы айчыннай эканомікі ва ўмовах пандэміі каронавіруса. Агульная сума сродкаў на першым этапе барацьбы з наступствамі крызісу павінна скласці 110 мільёнаў рублёў.

"Усялякія размовы, што мы ўсім дапаможам, хто сёння застаўся без працы. Дапаможам, калі ў Анатоля Сівака (старшыня Мінскага гарвыканкама - Sputnik) не будзе вакансій. 25 тысяч у Мінску вакансій. Якое беспрацоўе? Так, камусьці не падабаецца, можа, тая вакансія, якая ёсць", - цытуе кіраўніка дзяржавы "СБ. Беларусь сегодня".

Беларускі прэзідэнт заклікаў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, таму што ўся сусветная эканоміка спынілася, але ў гэтым няма віны уладаў.

"Трэба дзесьці папрацаваць 2-3 месяцы і на нялюбай працы, каб пракарміць сябе і сваю сям'ю. Таму не трэба сёння абяцаць, што мы ўсім дапаможам. Дапаможам толькі тым, хто гэтага заслугоўвае, хто сёння імкнецца працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, праз некалькі месяцаў запрацуе сусветная эканоміка. Таму сваю прадукцыю можна будзе пастаўляць на рынкі, калі маюцца ў наяўнасці кантракты.

Стужка навiн
0