МІНСК, 24 кра - Sputnik. Члены камітэта Еўрапейскага парламента па грамадзянскіх свабодах падтрымалі пагадненне па палягчэнні візавага рэжыму з Беларуссю.
"Падчас дыстанцыйнага галасавання камітэт падтрымаў пагадненне аб рэадмісіі: за выказаліся 54 дэпутаты, 13 - супраць", - гаворыцца ў паведамленні Еўрапарламента.
За пагадненне аб зніжэнні кошту віз і паскарэнне працэсу іх выдачы прагаласаваў 61 парламентарый, супраць - толькі шэсць.
Пагадненне Беларусі і ЕС аб палягчэнні выдачы віз прадугледжвае памяншэнне іх кошту да 35 еўра і павелічэнне тэрміну знаходжання ў два разы - да 180 дзён у годзе. Пры гэтым чакаецца, што з уступленнем дакумента ў сілу краіны ЕС стануць выдаваць грамадзянам Беларусі больш доўгатэрміновых віз.
Мінск і Брусель падпісалі візавае пагадненне ў студзені бягучага года. Праца над пакетам дадзеных дакументаў доўжылася 2014 года. Беларускі парламент ратыфікаваў пагадненне ў пачатку красавіка - у прыярытэтным парадку.
У Еўрапарламенце апошняе галасаванне па дакументах адбудзецца падчас пленарнага пасяджэння, якое пройдзе 13 і 14 мая.