Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі павялічылася да 8773

© REUTERS / Reuters PhotographerЛабараторыя па даследванням на COVID-19
Лабараторыя па даследванням на COVID-19  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У параўнанні з дадзенымі, якія Міністэрства аховы здароўя агучвала напярэдадні, колькасць інфіцыраваных вырасла на 751 чалавека.

МІНСК, 24 кра - Sputnik. Колькасць заражаных каронавірусам новага тыпу ў Беларусі дасягнула 8773, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Вайскоўцы войскаў мінскага гарнізона прымаюць удзел у ваенным парадзе ў Мінску ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Беларускія афіцэры сабралі для медыкаў больш за 130 тысяч рублёў

Міністэрства аховы здароўя ўдзень у пятніцу 24 красавіка абнавіла статыстыку захворвання.

Па звестках ведамства, да гэтага часу ў Беларусі зарэгістравана 8773 выпадкі заражэння каронавірусам. З'явілася і разбіўка па рэгіёнах.

"Брэсцкая вобласць - 339, Віцебская вобласць - 1935, Гомельская вобласць - 460, Гродзенская вобласць - 347, Мінск - 4090, Мінская вобласць - 1206, Магілёўская - 396", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Паправіліся 1120 пацыентаў, зарэгістравана 63 смяротных выпадкаў. Усяго, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, праведзена амаль 131 тысяча тэстаў.

Як патлумачыла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, рост колькасці выяўленых выпадкаў захворвання тлумачыцца ў тым ліку больш шырокім тэсціраваннем насельніцтва. У цэлым сітуацыю ацэньваюць як кантраляваную: лавінаабразнага росту колькасці заражаных не фіксуецца.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0