https://bel.sputnik.by/20200425/Ne-tolk-yaechnya-gatuem-stravy-z-yaek-pa-narodnykh-retseptakh-1044541550.html
Не толькі яечня: гатуем стравы з яек па народных рэцэптах
Не толькі яечня: гатуем стравы з яек па народных рэцэптах
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца незвычайнымі рэцэптамі салёных і салодкіх страў з яек. 25.04.2020, Sputnik Беларусь
2020-04-25T16:38+0300
2020-04-25T16:38+0300
2020-04-25T16:39+0300
цiкавосткi
спадчына
у беларусі
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
беларуская кухня
ларыса мятлеўская
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103014/82/1030148241_0:100:1921:1180_1920x0_80_0_0_0dae8ba4a6760170d43ff6783add0726.jpg
Нашы продкі святкавалі Вялікдзень цэлы тыдзень і ў народзе яго называлі Праводным. У панядзелак і аўторак гаспадары адпачывалі, выконваючы толькі самую неабходную працу, і нават не палілі ў печы, а елі стравы, якія былі нарыхтаваныя загадзя.Чырвоныя яйкі працягвала быць цэнтрам святкавання. Іх варылі вялікую колькасць, таму менавіта з іх пачыналі сняданак, частавалі блізкіх і суседзях, забаўляліся і выкарыстоўвалі ў абрадах.Народны каляндар сведчыць, што з серады, пасля працы пачыналі "ганіць" зіму, жадаючы найхутчэйшага надыходу цяпла. З гэтай мэтай на поўдні Беларусі кідалі шкарлупінне яек на ваду, або цэлыя чырвоныя яйкі на вароты і клікалі: "Ідзі, зіма бо ты нам хлеб выела, пошла зіма до Кіева, а нам лето покінула"! Білі і качалі яйкі з лубкоў і ў чацвёрты дзень святкавання Вялікадня, а ў некаторых мясцовасцях ішлі на могілкі, каб пакінуць там чырвонае яечка продкам. Ну, і пэуна ж у астатнія дні працягвалі гатаваць і ласавацца стравамі з яек.Што прыгатаваць з яекУ старабеларускай або, як кажуць на Міёршчыне, "ліцьвяцкай" кухні стравы з яек займаюць вялікае месца. Толькі ў асобных раздзелах старых кулінарных кніг, прысвечаных яйкам можна налічыць да пяцідзесяці арыгінальных рэцэптаў. А далей ідуць стравы, ў якіх яны з’яўляюцца важным інгрыдыентам і выкарыстоўваюцца ў вялікай колькасці.Выпускныя яйкі або пярдутыСтрава будзе асабліва цікавая тым, хто зараз знаходзіцца ў вёсцы ці на лецішчы. У гэтай страве яйкі з’яўляюцца гарнірам да гародніны, паколькі ў ХІХ стагоддзі мяса, пячонку, грэнкі і выпускныя яйкі лічылі менавіта гарнірам. Гэты падвойны рэцэпт добры яшчэ і тым, што стравы ў ім могуць быць абсалютна самастойнымі.Інгрыдыенты:Як гатаваць:Закіпяціць у рондалі падсоленую ваду, дадаць 2-3 сталовыя лыжкі воцату. Асцярожна разбіць вострыя канцы яек і выпусціць іх у кіпень, трымаючы над самай вадой, адно за другім. Як толькі бялкі зацвярдзеюць, выняць яйкі друшляковай лыжкай ці шумоўкай.З курыных яек можна прыгатаваць шмат страў
Варта адзначыць, што жаўткі ў такіх яек павінны заставацца вадкімі.Шпінат або лебядаІнгрыдыенты:Як гатаваць:Шпінат або лебяду перабраць, памыць, абтрэсці ад вады. Укінуць у кіпячую падсоленую ваду і варыць да мяккасці, перакласці яго ў халодную ваду, апаласнуць, адціснуць і перацерці праз сіта. Распусціць лыжку масла, змяшаць з такой жа колькасцю мукі, развесці булёнам або малаком і закіпяціць. Пакласці ў гэтую вадкасць адвараныя шпінат або лебяду, перамяшаць, пасаліць і пасаладзіць, моцна нагрэць але не кіпяціць, бо страва счарнее і падаць з выпускнымі яйкамі, падсмажанымі ў масле грэнкамі або падсмажанай цялячай пячонкай.Для прыгатавання гэтай стравы можна таксама выкарыстаць маладую крапіву, салату, бацвінне радыскі, але ў гэтым выпадку разводзіць страву трэба не малаком , а толькі булёнам.Салата з выпускнымі яйкамі і крапівойКаб прыгатаваць такую салату, яйкі трэба пакрышыць і змяшаць з маладой зялёнай гароднінай. Напрыклад, маладую крапіву трэба вымыць, адварыць да мяккасці, адціснуць і нарэзацью Да крапівы варта дадаць зялёнае пер’е часнаку і пятрушку. Запраўляць лепш алеем.Амлет скручаныІнгрыдыенты:Як гатаваць:Шэсць жаўткоў размяшаць з лыжачкай растопленага масла, уліць крыху вяршкоў і густа змяшаць з мукой, пасаліць і злучыць з пенай з узбітых бялкоў. Наліваць тоўста на вялікую патэльню і пячы перад агнём у печы або ў духоўцы, каб амлет згатаваўся без пераварочвання.Варэнне можна абраць на свой смак
Як будзе гатовы, адразу намазаць варэннем або мармеладам і гарачым скруціць у трубку, парэзаць на кавалкі наўскос і заліць шадо або вяршковым соусам з ваніллю.Соус вяршковы з ваніллю да дэсертаў і кашакІнгрыдыенты:Як гатаваць:Ваніль растаўчы і загарнуць у палатно. Вяршкі закіпяціць з ваніллю і астудзіць. Ваніль выняць. Расцерці жаўткі з цукрам, змяшаць з кіпячонымі вяршкамі і нагрэць, увесь час памешваючы, да загусцення.ШадоІнгрыдыенты:Як гатаваць:Расцерці жаўткі з дробным цукрам да белага, развесці лёгкім белым кіслым віном, паставіць на невялікі агонь і, узбіваючы калатоўкай ці блэндэрам, награваць пакуль соус не пачне гусцець і не ўзабецца ў пену.Соус нельга даводзіць да кіпення, інакш соус не атрымаецца.
https://bel.sputnik.by/20201115/Lasunak-dlya-bagatykh-yak-prygatavats-sapradnae-belaruskae-masla-1042714600.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103014/82/1030148241_106:0:1813:1280_1920x0_80_0_0_39c69e1be94b87d72b6b51b3d3f291e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цiкавосткi, спадчына, у беларусі, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня, ларыса мятлеўская
цiкавосткi, спадчына, у беларусі, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня, ларыса мятлеўская
Не толькі яечня: гатуем стравы з яек па народных рэцэптах
16:38 25.04.2020 (абноўлена: 16:39 25.04.2020) Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца незвычайнымі рэцэптамі салёных і салодкіх страў з яек.
Нашы продкі святкавалі Вялікдзень цэлы тыдзень і ў народзе яго называлі Праводным. У панядзелак і аўторак гаспадары адпачывалі, выконваючы толькі самую неабходную працу, і нават не палілі ў печы, а елі стравы, якія былі нарыхтаваныя загадзя.
Чырвоныя яйкі працягвала быць цэнтрам святкавання. Іх варылі вялікую колькасць, таму менавіта з іх пачыналі сняданак, частавалі блізкіх і суседзях, забаўляліся і выкарыстоўвалі ў абрадах.
Народны каляндар сведчыць, што з серады, пасля працы пачыналі "ганіць" зіму, жадаючы найхутчэйшага надыходу цяпла. З гэтай мэтай на поўдні Беларусі кідалі шкарлупінне яек на ваду, або цэлыя чырвоныя яйкі на вароты і клікалі: "Ідзі, зіма бо ты нам хлеб выела, пошла зіма до Кіева, а нам лето покінула"! Білі і качалі яйкі з лубкоў і ў чацвёрты дзень святкавання Вялікадня, а ў некаторых мясцовасцях ішлі на могілкі, каб пакінуць там чырвонае яечка продкам. Ну, і пэуна ж у астатнія дні працягвалі гатаваць і ласавацца стравамі з яек.
У старабеларускай або, як кажуць на Міёршчыне, "ліцьвяцкай" кухні стравы з яек займаюць вялікае месца. Толькі ў асобных раздзелах старых кулінарных кніг, прысвечаных яйкам можна налічыць да пяцідзесяці арыгінальных рэцэптаў. А далей ідуць стравы, ў якіх яны з’яўляюцца важным інгрыдыентам і выкарыстоўваюцца ў вялікай колькасці.
Выпускныя яйкі або пярдуты
Страва будзе асабліва цікавая тым, хто зараз знаходзіцца ў вёсцы ці на лецішчы. У гэтай страве яйкі з’яўляюцца гарнірам да гародніны, паколькі ў ХІХ стагоддзі мяса, пячонку, грэнкі і выпускныя яйкі лічылі менавіта гарнірам. Гэты падвойны рэцэпт добры яшчэ і тым, што стравы ў ім могуць быць абсалютна самастойнымі.
Закіпяціць у рондалі падсоленую ваду, дадаць 2-3 сталовыя лыжкі воцату. Асцярожна разбіць вострыя канцы яек і выпусціць іх у кіпень, трымаючы над самай вадой, адно за другім. Як толькі бялкі зацвярдзеюць, выняць яйкі друшляковай лыжкай ці шумоўкай.
З курыных яек можна прыгатаваць шмат страў
Варта адзначыць, што жаўткі ў такіх яек павінны заставацца вадкімі.
- 800 г шпінату або лебяды
- 1 ст лыжка мукі
- Соль па смаку
- 1 ст лыжка масла
- 1 шклянка булёну або малака
- 1 ч лыжка цукру
Шпінат або лебяду перабраць, памыць, абтрэсці ад вады. Укінуць у кіпячую падсоленую ваду і варыць да мяккасці, перакласці яго ў халодную ваду, апаласнуць, адціснуць і перацерці праз сіта. Распусціць лыжку масла, змяшаць з такой жа колькасцю мукі, развесці булёнам або малаком і закіпяціць. Пакласці ў гэтую вадкасць адвараныя шпінат або лебяду, перамяшаць, пасаліць і пасаладзіць, моцна нагрэць але не кіпяціць, бо страва счарнее і падаць з выпускнымі яйкамі, падсмажанымі ў масле грэнкамі або падсмажанай цялячай пячонкай.
Для прыгатавання гэтай стравы можна таксама выкарыстаць маладую крапіву, салату, бацвінне радыскі, але ў гэтым выпадку разводзіць страву трэба не малаком , а толькі булёнам.
Салата з выпускнымі яйкамі і крапівой
Каб прыгатаваць такую салату, яйкі трэба пакрышыць і змяшаць з маладой зялёнай гароднінай. Напрыклад, маладую крапіву трэба вымыць, адварыць да мяккасці, адціснуць і нарэзацью Да крапівы варта дадаць зялёнае пер’е часнаку і пятрушку. Запраўляць лепш алеем.
- 6 яек
- 1 шклянка масла
- 1 шклянка вяршкоў
- 0,75 шклянкі мукі
- Соль па смаку
- Некалькі сталовых лыжак варэння ці мармеладу
Шэсць жаўткоў размяшаць з лыжачкай растопленага масла, уліць крыху вяршкоў і густа змяшаць з мукой, пасаліць і злучыць з пенай з узбітых бялкоў. Наліваць тоўста на вялікую патэльню і пячы перад агнём у печы або ў духоўцы, каб амлет згатаваўся без пераварочвання.
Варэнне можна абраць на свой смак
Як будзе гатовы, адразу намазаць варэннем або мармеладам і гарачым скруціць у трубку, парэзаць на кавалкі наўскос і заліць шадо або вяршковым соусам з ваніллю.
Соус вяршковы з ваніллю да дэсертаў і кашак
- 0,5 л вяршкоў
- 6 жаўткоў
- 200 г цукру
- Кавалачак стручка ванілі
Ваніль растаўчы і загарнуць у палатно. Вяршкі закіпяціць з ваніллю і астудзіць. Ваніль выняць. Расцерці жаўткі з цукрам, змяшаць з кіпячонымі вяршкамі і нагрэць, увесь час памешваючы, да загусцення.
- 5 жаўткоў
- 1 шклянка цукру
- 1,5 шклянкі лёгкага віна
Расцерці жаўткі з дробным цукрам да белага, развесці лёгкім белым кіслым віном, паставіць на невялікі агонь і, узбіваючы калатоўкай ці блэндэрам, награваць пакуль соус не пачне гусцець і не ўзабецца ў пену.
Соус нельга даводзіць да кіпення, інакш соус не атрымаецца.