Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Літва папрасіла падтрымкі ЗША ў пытанні БелАЭС

© Photo : БелАЭСГрадзірні БелАЭС
Градзірні БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Літва ўспрымае Беларускую АЭС як "небяспечны праект", які не адпавядае, паводле яе ацэнак, экалагічным стандартам.

МІНСК, 29 кра - Sputnik. Літва разлічвае на падтрымку ЗША ў пытанні будаўніцтва і запуску Беларускай АЭС, з такой просьбай міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус звярнуўся да намесніка дзяржсакратара ЗША Стывэна Бігана.

БелАЭС - Sputnik Беларусь
"Расатам" рыхтуецца да пастаўкі ядзернага паліва на БелАЭС

"Падчас размовы міністр прасіў падтрымкі ЗША па пазіцыі Літвы па пытанні аб Астравецкай атамнай электрастанцыі, падкрэсліў неадпаведнасць гэтага праекта экалагічным стандартам і стандартам бяспекі атамнай энергетыкі, а таксама неабходнасць рэалізаваць рэкамендацыі ЕС з нагоды стрэс-тэстаў яшчэ да запуску АЭС", - гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.

На думку афіцыйнай Вільні, адмова Мінска ад запуску праекта паспрыяе ўмацаванню эканомікі і суверэнітэту Беларусі.

"Мы павінны працаваць разам у мэтах захавання свабоднай і незалежнай Беларусі. Будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі супярэчыць эканамічнай логіцы, на краіну накладаецца велізарны эканамічны груз, і ўзмацняецца залежнасць ад Расіі", - заявіў Лінкявічус.

На думку літоўскага міністра, заходнія краіны зацікаўлены ў палітычна, эканамічна і энергетычна незалежнай Беларусі. У сувязі з гэтым, Літва таксама гатова далучыцца да гэтай працы "па ўзмацненні незалежнасці Беларусі ў сферы энергетыкі, але Беларусь таксама павінна прыкладаць да гэтага намаганні".

У размове з Біганам Лінкявічус таксама выказаў занепакоенасць з нагоды недастатковых намаганняў Беларусі ў барацьбе з пандэміяй каронавіруса, - гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.
Пытанне будаўніцтва БлАЭС і тэма каронавіруса абмяркоўваліся ў ходзе нядаўняй тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Літвы Аляксандра Лукашэнкі і Гітанаса Науседы. Кіраўнік літоўскай дзяржавы па выніках размовы заявіў, што рознагалоссі паміж Беларуссю і Літвой па БелАЭС не будуць перашкаджаць супрацоўніцтву ў іншых сферах.

Стужка навiн
0