Амністыя завяршылася ў Беларусі: на волю выйшлі больш за 2,5 тысячы чалавек

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў медыябанкАмністыя завяршылася ў Беларусі: на волю выйшлі больш за 2,5 тысячы чалавек
Амністыя завяршылася ў Беларусі: на волю выйшлі больш за 2,5 тысячы чалавек - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дэпартаменце выканання пакаранняў сцвярджаюць, што вызваленне асуджаных не прывяло да пагаршэння крымінагеннага становішча ў краіне.

МІНСК, 4 мая - Sputnik. Пенітэнцыярная сістэма МУС Беларусі завяршыла выкананне закона "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", паведамілі ў МУС.

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў - Sputnik Беларусь
Праект закона аб амністыі дэпутаты разгледзяць адразу ў двух чытаннях

Гэтая амністыя цягнулася не паўгода, як звычайна, а 9 месяцаў, і яшчэ адрознівалася тым, што не кранула ні аднаго асуджанага за карупцыйныя злачынствы.

Як паведаміла начальнік упраўлення выканання прысудаў ДВП МУС Жанна Батурыцкая, па папярэдніх дадзеных, пад гэтую амністыю трапілі каля 9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.

"З месцаў пазбаўлення волі вызвалена больш за 2,5 тысячы асуджаных, у тым ліку непаўналетнія, адзінокія мужчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, пенсіянеры, інваліды, а таксама асобы, якія маюць пэўныя захворванні", - паведаміла Батурыцкая.

Паводле яе слоў, скарочаны тэрмін пакарання на 1 год больш за 4,5 тысячы асуджаных. Каля 200 асуджаным, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, тэрмін пакарання скарочаны на 2 гады.

Амніставанымі асуджанымі пакрыты ўрон пацярпелым на суму амаль у 5 мільёнаў беларускіх рублёў, сказалі ў ДВП МУС.

Там таксама адзначылі, што амністыя ўжывалася толькі да асоб, якия характарызуюцца станощча, а вызваленне асуджаных не пацягнула пагаршэння крымінагеннага становішча.

Стужка навiн
0