МІНСК, 8 мая - Sputnik. Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына адзначыла, што будучая прэзідэнцкая кампанія будзе больш бюджэтнай у параўнанні з папярэдняй.
"Грошы любяць цішыню. (...) Я сёння азнаёміла дэпутатаў з тым, колькі будуць каштаваць гэтыя выбары. Яны будуць амаль на тры мільёны умоўных адзінак. Менш каштаваць, чым папярэднія - гэтыя выбары будуць больш бюджэтныя", - сказала Ярмошына падчас абмеркавання на пасяджэнні ЦВК пастановы аб каштарысе на падрыхтоўку і правядзенне выбараў.
На пасяджэнні было агучана, што на два туры спатрэбіцца больш за 36 мільёнаў рублёў, з якіх 15% - на тэхнічнае абслугоўванне, 80% - на заробак членаў выбарчых камісій.
ЦВК накіруе заяўку на атрыманне гэтых грошай у Мінфін і разлічвае, што першы транш будуць атрыманы да 15 мая, а апошні да 19 ліпеня.
Чытайце таксама:
- Ярмошына заявіла пра пачатак выбарчай кампаніі ў краіне