Фота

Традыцыя жыве: на Палессі зноў зладзілі "Юраўскі карагод"

Падпісацца на
НовостиTelegram
У гэтым годзе на правядзенне абрада, які з нядаўніх часоў уключаны у спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА, не запрашалі гасцей. Толькі некалькім фатографам давялося патрапіць на ўнікальнае дзейства. Як усё прайшло, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Юр'еў дзень - адно з галоўных святаў народнага календара, якое адзначаецца 6 мая. З гэтым святам на Беларусі ў старажытнасці звязвалі шмат павер'яў і прыкмет, а таксама аднаіменны адмысловы абрад.

Сёння гэтая традыцыя амаль не захавалася: праводзіцца абрад толькі ў некалькіх населеных пунктах, але сапраўдным цэнтрам прыцягнення з'яўляецца вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Менавіта тут з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.

У 2005 годзе абрад, які праводзяць у Пагосце, атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў мінулым патрапіў у Спіс нематэрыяльнай кульутрнай спадчыны ЮНЕСКА.

"Юраўскі карагод" у Пагосце ладзяць штогод і гэтая вясна таксама не стала выключэннем. Але на гэты раз прыйшлося абыйсціся без гледачоў. Толькі некаторым фатографам давялося пабачыць унікальнае дзейства. Сярод іх і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

Глядзіце таксама:

© Sputnik / Альфрэд МікусАбрад "Юраўскi карагод" першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
1/18
Абрад "Юраўскi карагод" першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.
© Sputnik / Альфрэд МікусА ў 2019 годзе быў уключаны у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА,
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
2/18
А ў 2019 годзе быў уключаны у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА,
© Sputnik / Альфрэд МікусШтогод абрад праходзіць у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.Тут з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Мiжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
3/18
Штогод абрад праходзіць у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.Тут з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Мiжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.
© Sputnik / Альфрэд МікусПаступова абрад змяняўся адпаведна вераванняў і культурнаму ўзроўню людзей.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
4/18
Паступова абрад змяняўся адпаведна вераванняў і культурнаму ўзроўню людзей.
© Sputnik / Альфрэд МікусПерш за ўсё выпякаюць пышны хлеб з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад спеў абрадавай песні трыма каласкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва, кожная з якіх мае па тры адростка — усяго дзевяць.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
5/18
Перш за ўсё выпякаюць пышны хлеб з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад спеў абрадавай песні трыма каласкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва, кожная з якіх мае па тры адростка — усяго дзевяць.
© Sputnik / Альфрэд МікусЯны сімвалізуюць дзевяць месяцаў сцельнасці каровы і цяжарнасці жанчыны.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
6/18
Яны сімвалізуюць дзевяць месяцаў сцельнасці каровы і цяжарнасці жанчыны.
© Sputnik / Альфрэд МікусТакі рагаты хлеб замяніў калісьці дзікага быка тура, вымерлага ў XVII стагоддзі.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
7/18
Такі рагаты хлеб замяніў калісьці дзікага быка тура, вымерлага ў XVII стагоддзі.
© Sputnik / Альфрэд МікусСлова "карагод" (ці "каравод" у некаторых беларускіх гаворках) складаецца з двух асноў: карв (бык) і вадзіць. "Карв" ці бык — ахвярная жывёла, якую старажытныя жыхары зямлі прыносілі ў дар сонечнаму бажаству.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
8/18
Слова "карагод" (ці "каравод" у некаторых беларускіх гаворках) складаецца з двух асноў: карв (бык) і вадзіць. "Карв" ці бык — ахвярная жывёла, якую старажытныя жыхары зямлі прыносілі ў дар сонечнаму бажаству.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗараз у карагод становяцца разам з жанчынамі дзяўчынкі любога ўзросту.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
9/18
Зараз у карагод становяцца разам з жанчынамі дзяўчынкі любога ўзросту.
© Sputnik / Альфрэд МікусРаней — толькі дасягнуўшыя палавой сталасці і гатовыя стварыць сям'ю і працягнуць род, таму іх далучалі да супольнасці жанчын.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
10/18
Раней — толькі дасягнуўшыя палавой сталасці і гатовыя стварыць сям'ю і працягнуць род, таму іх далучалі да супольнасці жанчын.
© Sputnik / Альфрэд МікусПасля абраду яны павінны былі насіць фартухі — абярэгі жаночага ўлоння. Таму ў поле ідуць з зялёным фартухом, а з поля — з чырвоным.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
11/18
Пасля абраду яны павінны былі насіць фартухі — абярэгі жаночага ўлоння. Таму ў поле ідуць з зялёным фартухом, а з поля — з чырвоным.
© Sputnik / Альфрэд МікусМяркуюць, што зялёны фартух — сімвал некранутасці, цноты, а чырвоны, сімвалізуе страту цнатлівасці.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
12/18
Мяркуюць, што зялёны фартух — сімвал некранутасці, цноты, а чырвоны, сімвалізуе страту цнатлівасці.
© Sputnik / Альфрэд МікусУсе дзяўчынкі ідуць у вянках з барвінка — такіх жа, як нявесты на вяселлях. 8-канчатковая калядная зорка — сімвал кахання, а вышыты ручнік, пад якім праходзяць у поле і з поля, — як царскія вароты ў царкве, адкрытыя пасля Вялікадня.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
13/18
Усе дзяўчынкі ідуць у вянках з барвінка — такіх жа, як нявесты на вяселлях. 8-канчатковая калядная зорка — сімвал кахання, а вышыты ручнік, пад якім праходзяць у поле і з поля, — як царскія вароты ў царкве, адкрытыя пасля Вялікадня.
© Sputnik / Альфрэд МікусАле асноўнае магічнае дзеянне 6 мая на Юр'я адбываецца ў поле, дзе пасеяны азімыя. А каб зямля нарадзіла ўраджай, неабходная нябесная вільгаць у выглядзе дажджу. Вось і заклікаюць святога Юр'я "адамкнуць зямельку, выпусціць расіцу". Закапаўшы ў зямлю кавалак чорнага хлеба, перавязаны чырвонай стужачкай (дар зямлі), ходзяць па крузе з абрадавай песняй. А ўнутры гэтага магічнага круга стаяць хлопчыкі і мужчыны з асноўнымі атрыбутамі абраду — як сімвал насення, якія ўжо ўзышлі на гэтым зялёным полі і дадуць доўгачаканы ўраджай.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
14/18
Але асноўнае магічнае дзеянне 6 мая на Юр'я адбываецца ў поле, дзе пасеяны азімыя. А каб зямля нарадзіла ўраджай, неабходная нябесная вільгаць у выглядзе дажджу. Вось і заклікаюць святога Юр'я "адамкнуць зямельку, выпусціць расіцу". Закапаўшы ў зямлю кавалак чорнага хлеба, перавязаны чырвонай стужачкай (дар зямлі), ходзяць па крузе з абрадавай песняй. А ўнутры гэтага магічнага круга стаяць хлопчыкі і мужчыны з асноўнымі атрыбутамі абраду — як сімвал насення, якія ўжо ўзышлі на гэтым зялёным полі і дадуць доўгачаканы ўраджай.
© Sputnik / Альфрэд МікусПасля таго, як здзейснілі асноўны абрад у поле, удзельнікі "Юраўскага карагода" пачынаюць абыход усёй вёскі з песнямі, атрымліваючы пачастункі і словы падзякі ад вяскоўцаў.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
15/18
Пасля таго, як здзейснілі асноўны абрад у поле, удзельнікі "Юраўскага карагода" пачынаюць абыход усёй вёскі з песнямі, атрымліваючы пачастункі і словы падзякі ад вяскоўцаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусАсноўны падарунак — яйкі, якія дораць цотным лікам, каб дзяўчынкі знайшлі сабе пары, а таксама пірагі — для ўраджаю.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
16/18
Асноўны падарунак — яйкі, якія дораць цотным лікам, каб дзяўчынкі знайшлі сабе пары, а таксама пірагі — для ўраджаю.
© Sputnik / Альфрэд МікусАдорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя, а палі і агароды далі багаты ўраджай, каб пладзілася ўсякая жыўнасць на падворку.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
17/18
Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя, а палі і агароды далі багаты ўраджай, каб пладзілася ўсякая жыўнасць на падворку.
© Sputnik / Альфрэд МікусДарэчы, вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе захавалася традыцыя правядзення абрада, у гэтым годзе споўніцца 500 гадоў. У 2010 годзе яна трапіла ў рэйтынг найбольш падыходзячых месцаў для сустрэчы Новага года і святкавання Каляд, складзены амерыканскай тэлекампаніяй CNN. Пагост заняў ганаровае, трэцяе месца пасля Рэйк'явіка і Нюрнберга.
Юраўскі карагод 2020 - Sputnik Беларусь
18/18
Дарэчы, вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе захавалася традыцыя правядзення абрада, у гэтым годзе споўніцца 500 гадоў. У 2010 годзе яна трапіла ў рэйтынг найбольш падыходзячых месцаў для сустрэчы Новага года і святкавання Каляд, складзены амерыканскай тэлекампаніяй CNN. Пагост заняў ганаровае, трэцяе месца пасля Рэйк'явіка і Нюрнберга.
Стужка навiн
0