МІНСК, 10 мая - Sputnik. Расійская нацыянальная ідэя заключаецца ў патрыятызме, лічыць прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"Так, у патрыятызме. Я думаю, што нічога іншага не можа быць. Патрыятызм не павінен быць квашаным, затхлым і кіслым", - сказаў расійскі лідар у інтэрв'ю праграме "Масква. Крэмль. Пуцін".
Пры гэтым Уладзімір Пуцін асабліва адзначыў, што ўся сутнасць патрыятызму ў тым, каб прысвяціць сябе развіццю роднай краіны і яе руху наперад.
"Гэта зусім не значыць, што трэба ўвесь час хапацца толькі за наша гераічнае мінулае, трэба глядзець у нашу не менш гераічную і паспяховую будучыню. У гэтым залог поспеху", - упэўнены прэзідэнт Расіі.