Першы танкер з саўдаўскай нафтай для "Нафтана" прыбыў у порт Клайпеды

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкМарскі порт у Клайпедзе, архіўнае фота
Марскі порт у Клайпедзе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Упершыню ў гісторыі Беларусь набыла для перапрацоўкі на сваім НПЗ 87 тысяч тон чорнага золата на Аравійскім паўвостраве.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Танкер з нафтай ад кампаніі Saudi Aramco прыбыў у літоўскі порт Клайпеда, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Беларусь разлічвае атрымліваць нафту з ЗША і Саудаўскай Аравіі - Sputnik Беларусь
Беларусь разлічвае атрымліваць нафту з ЗША і Саудаўскай Аравіі

"Танкер з 87 тысячамі тон нафты стаў у порце ўначы, і ўранку пачалася разгрузка", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік канцэрна.

Паводле яго слоў, разгрузка працягнецца аж да 14 мая, пасля чаго сыравіна па чыгунцы будзе дастаўлена на нафтаперапрацоўчы завод у Наваполацку.

Адказваючы на пытанне, ці варта чакаць яшчэ пастаўкі нафты з Саудаўскай Аравіі, Аляксандр Цішчанка сказаў, што канцэрн пастаянна вывучае рынкі і знаходзіцца ў прамым кантакце з партнёрамі.

"Па майскіх пастаўках (танкерамі з Саудаўскай Аравіі - Sputnik) у мяне інфармацыі пакуль няма", - канстатаваў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім".

Пошук альтэрнатывы

Раней віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой паведаміў, што Беларусь разлічвае дамовіцца аб доўгатэрміновых кантрактах на пастаўку альтэрнатыўнай нафты.

Нафтавая свідравіна - Sputnik Беларусь
Мінфін РФ зрабіў прагноз на кошт нафты ў 2020 годзе

"Тэма альтэрнатыўнай нафты па патрабаванні прэзідэнта будзе сталай у нашым нафтавым парадку дня. Праца з усімі краінамі, у якіх мы ўжо нафту набылі (Азербайджан і Нарвегія - Sputnik), і нашымі новымі партнёрамі, такімі як Саудаўская Аравія і ЗША, будзе працягвацца", - запэўніў першы віцэ-прэм'ер.

Беларускія ўлады ўвялі тарыф на прапампоўку нафты з тэрыторыі Польшчы па магістральным нафтаправодзе "Дружба", якія плануецца выкарыстаць у рэверсным рэжыме. Польскія ўлады, у сваю чаргу, сталі вывучаць тэхнічныя аспекты такіх паставак, пра што адпаведную заяву зрабіў польскі аператар "Дружбы" канцэрн Pern.

У канцэрне "Белнафтахім" адзначылі, што плануюць і надалей працаваць над пастаўкамі стратэгічнай сыравіны з альтэрнатыўных крыніц.

"На май планы паставак з Расіі пацверджаны на ўзроўні 1,13 мільёна тон нафты", - паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім".

У сваю чаргу міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак пацвердзіў гатоўнасць паставіць на беларускія НПЗ большы аб'ём чорнага золата, калі гэта спатрэбіцца.

Стужка навiн
0