МІНСК, 13 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса новага тыпу ў Беларусі дасягнула 25825, паведамілі ў сераду ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Да раніцы серады ў Беларусі праведзена больш за 296 тысячы тэстаў на каронавірус.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, на гэты час зарэгістравана 25825 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. У параўнанні з дадзенымі аўторка, колькасць выяўленых выпадкаў павялічылася на 952.
Колькасць выпісаных пацыентаў дасягнула 7711 чалавек - на 737 больш, чым у аўторак 12 мая.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 146 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такім чынам, за суткі колькасць выяўленых выпадкаў смерці сярод пацыентаў з каронавірусам павялічылася на чатыры.
Чытайце таксама:
- СААЗ: у краінах з адмененым каранцінам назіраецца ўсплёск COVID-19
- Мінздароўя: медыкам растлумачаць, як налічваюцца надбаўкі за працу ў пандэмію
- Пакуль невядома, калі экспрэс-тэсты на COVID-19 з'явяцца ў аптэках