Мінздароўя агучыла новыя лічбы па каронавірусу: ужо амаль 28 тысяч

© AFP 2024 / SERGEI GAPONСітуацыя з каронавірусам у Мінску
Сітуацыя з каронавірусам у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных міністэрства, паправіліся і выпісаныя ўжо 8807 чалавек, памерлі 156 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. У Беларусі зарэгістравана 27730 выпадкаў заражэння каронавірусам, паведаміла сёння Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Жыхарка Мінска ідзе па вуліцы ў ахоўнай масцы - Sputnik Беларусь
Мінздароўя заявіла аб выхадзе на плато захворвання каронавірусам

Да раніцы пятніцы ў краіне праведзена больш за 321 тысяч тэстаў на каронавірус. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 958 чалавек.

Паправіліся і выпісаныя 8807 пацыентаў.

Зарэгістравана 156 смяротных зыходаў сярод пацыентаў, у якіх быў, як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, шэраг хранічных захворванняў.

Інфармацыі аб статыстыцы па каронавірусу ў рэгіёнах Беларусі Міністэрства аховы здароўя не прыводзіла.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0