МІНСК, 23 мая - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусам COVID-19 у Беларусі перавысіла 35 тысяч, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя.
"Зарэгістраваныя 35 тысяч 244 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19", - праінфармавалі ў ведамстве.
У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што паправіліся і выпісаныя 13 тысяч 528 пацыентаў. Колькасць смяротных выпадкаў з пачатку распаўсюджвання каронавіруса ў краіне складае 194. У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць, што гэта пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
У ведамстве адзначылі, што праведзена 434 тысячы 618 тэстаў.
Напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што з каронавірусам "месяц нам яшчэ давядзецца боўтацца". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што захворванне хутка можа пачаць зніжацца ў Мінску, як раней гэта адбылося ў Віцебскім рэгіёне.
Чытайце таксама:
- Як краіны СНД вяртаюцца да жыцця пасля адмены каранціну - відэа
- Беларусы перавялі Міністэрству аховы здароўя больш за 5,7 мільёна рублёў