Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 40 тысяч

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкКолькасць заражаных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 40 тысяч
Колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 40 тысяч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны ўжо дасягнула 16 660 чалавек.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 39 858, паведамілі сёння ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Як прайшлі 3 месяцы пандэміі каронавіруса ў Беларусі - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Як прайшлі 3 месяцы пандэміі каронавіруса ў Беларусі - відэа

Да раніцы чацвярга ў Беларусі праведзена, па афіцыйных дадзеных, 499 249 тэстаў на каронавірус. За суткі іх зроблена яшчэ 13,7 тысячы.

Выяўлена 39 858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За суткі іх колькасць павялічылася на 902.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 16 660 пацыентаў - на 737 чалавек больш, чым напярэдадні. Памерлі 219 чалавек, у якіх, як адзначае Міністэрства аховы здароўя, быў шэраг хранічных захворванняў. За суткі дадалося пяць смяротных вынікаў.

Апошнія тыдні штодня ў Беларусі паведамляецца аб прыблізна 900 новых выпадках каронавіруса, а таксама аб 5-7 смерцях.

Нагадаем, першы выпадак каронавіруса быў выяўлены ў Беларусі роўна тры месяцы таму. Як развівалася сітуацыя - чытайце ў праекце Sputnik.

Стужка навiн
0