Продаж алкаголю абмяжуюць 30 мая ў некаторых раёнах Беларусі

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПродаж віна-гарэлачнай прадукцыі
Продаж віна-гарэлачнай прадукцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Улады не паведамлялі аб увядзенні такіх абмежаванняў на тэрыторыі сталіцы, а таксама непасрэдна ў Гродне і Віцебску.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Продаж алкаголю будзе абмежаваны 30 мая ў некаторых абласцях і асобных раёнах Беларусі. Шэраг адпаведных нарматыўных актаў абласных і раённых выканкамаў апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Апошнія званкі павінны былі прайсці сёння, але перашкодзіў каронавірус - Sputnik Беларусь
Апошнія званкі павінны былі прайсці сёння, але перашкодзіў каронавірус

Традыцыйна падчас мерапрыемстваў, прысвечаных заканчэнню навучальнага года, у краіне абмяжоўваюць продаж алкаголю. З-за пандэміі каронавіруса сёлета ўрачыстае правядзенне апошніх званкоў адменена, разам з тым, абмежаванні на продаж спіртнога ў асобных раёнах краіны захоўваюцца.

Так, продаж алкаголю на працягу сутак будзе абмежаваны з 8:00 30 мая. Паводле інфармацыі Магілёўскага райвыканкама, у гэты час у раёне пройдзе акцыя "Дзень цвярозасці", так што вырашана абмежаваць рэалізацыю спіртнога "за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў".

Аналагічнае рашэнне прынята Гомельскім райвыканкамам, прычына - "правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і (мерапрыемстваў), прысвечаных заканчэнню навучальнага года".

Рашэнне абмежаваць продаж спіртнога прынялі ў раёнах Берасцейшчыны: Івацэвіцкім, Кобрынскім і Брэсцкім, а таксама ва Ўшацкім раёне Віцебшчыны.

У ліку раёнаў, якія ўводзяць забарону на продаж алкаголю - многія раёны Мінскай вобласці, у прыватнасці Барысаўскі, Дзяржынскі, Стаўбцоўскі, Салігорскі і Маладзечанскі.

Улады не паведамлялі аб увядзенні такіх абмежаванняў на тэрыторыі сталіцы, а таксама непасрэдна ў Гродне і Віцебску. Паводле згаданых дакументаў, у наступны раз улады абмяжуюць продаж алкаголю на працы 10 чэрвеня "ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі".

Нагадаем, з-за распаўсюджвання каронавіруса сёлета школам было рэкамендавана адмовіцца ад масавых мерапрыемстваў на выпускных, аднак атэстаты ўсё роўна плануюць выдаваць ва ўрачыстай абстаноўцы. Мінадукацыі пры гэтым падрыхтаваў рэкамендацыі, у якіх растлумачана, як чыноўнікі бачаць у выніку фармат іх правядзення.

Стужка навiн
0