Фота

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" па традыцыі прайшоў у вёсцы Стаўбун

Падпісацца
Народнае беларускае свята Ушэсця не мае пэўнай даты - яно прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Звычайна на Ушэсце на Беларусі ладзілі таямічы абрад, традыцыя правядзення якога захавалася толькі ў некалькіх беларускіх вёсках.
Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" традыцыйна ладзілі на Беларусі на Ушэсце - свята, якое прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Сёння ён праводзіцца толькі у некалькіх вёсках Веткаўскага і Чачэрскага раёна на Гомельшчыне.
Напрыклад, у 2005 годзе гэтаму абраду ў вёсцы Казацкія Балсуны надалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.
На гэты раз фотакарэспандэнт sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на ваджэнне Стралы ў вёсцы Стаўбун. З-за эпідэміялагічнага становішча сюды не запрашалі вялікай колькасці гасцей і правялі абрад толькі ў коле блізкіх людзей.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як на Беларусі захоўваюць традыцыю аднаго з самых таямнічых і архаічных абрадаў.
Глядзіце таксама:
  • Як прайшоў абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Валасовічы – фота
Традыцыя жыве: на Палессі зноў зладзілі "Юраўскі карагод"
© Sputnik / Альфрэд МікусАбрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
Абрад Ваджэнне і пахаванне Стралы зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.  - Sputnik Беларусь
1/16
Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" зараз праводзіцца толькі ў дзвюх беларускіх вёсках. Знаходзяцца яны на Гомельшчыне.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун. - Sputnik Беларусь
2/16
У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус патрапіў у вёску Стаўбун.
© Sputnik / Альфрэд МікусАбрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю. - Sputnik Беларусь
3/16
Абрад праводзіцца на Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Галоўная мэта таямнічых дзеянняў - каб вясновыя навальніцы з дажджамі і агністымі стрэламі маланак не нашкодзілі людзям, а былі павернуты ў поле і садзейнічалі паспяванню ўраджаю.
© Sputnik / Альфрэд МікусЖанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж. - Sputnik Беларусь
4/16
Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць песні і паступова рухаюцца ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу. - Sputnik Беларусь
5/16
У Веткаўскім раёне ёсць вёскі, дзе толькі адна-дзве спявачкі на Ушэсце спяваюць стрэльныя песні, пасылаючы ў неба гэты таямнічы незвычайны кліч-мальбу.
© Sputnik / Альфрэд МікусГалоўнай "стрэльнай" песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
Галоўнай стрэльнай песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі. - Sputnik Беларусь
6/16
Галоўнай "стрэльнай" песняй лічылася тая, у якой утрымліваўся зварот-маленне да нябеснай стыхіі.
© Sputnik / Альфрэд Мікус"Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".
Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы. - Sputnik Беларусь
7/16
"Як пушчу стралу дай уздоўж вёскі, ох і вой люлі, дай уздоўж сяла... упоперак вуліцы".
© Sputnik / Альфрэд МікусАбавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы. - Sputnik Беларусь
8/16
Абавязкова на полі трэба было пакачацца па зямлі і закапаць тое, што лічылася сімвалам стралы.
© Sputnik / Альфрэд МікусСімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі. - Sputnik Беларусь
9/16
Сімвалам Стралы ў кожнай вёсцы былі свае рэчы - манеты, упрыгажэнні, каласкі.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну. - Sputnik Беларусь
10/16
У некаторых вёсках закапвалі ляльку з травы і анучы, якая сімвалізавала вясну.
© Sputnik / Альфрэд МікусЛічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна. - Sputnik Беларусь
11/16
Лічыцца, што карані ў свята паганскія, а стралою раней называлі маланку - сімвал Перуна.
© Sputnik / Альфрэд МікусАкрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны. - Sputnik Беларусь
12/16
Акрамя Гомельшчыны абрад праводзілі раней на поўначы Украіны і захадзе Браншчыны.
Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.
Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом. - Sputnik Беларусь
13/16
Кожная гаспадыня зрывала сем каласкоў, адносіла іх да хаты і ў якасці абярэгу захоўвала ў Чырвоным куце за абразом.
© Sputnik / Альфрэд МікусТрадыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў. - Sputnik Беларусь
14/16
Традыцыя згасае, абрад ужо цалкам нідзе не праводзіцца, але ён яшчэ важны жыхарам сам сабою і гучаннем вясновых песень і карагодаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусБыццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай. - Sputnik Беларусь
15/16
Быццам бы яны напаўняюць жыццё сэнсам, вучаць падпарадкоўвацца законам прыроды і адчуваць сябе яе неад'емнай часткай.
© Sputnik / Альфрэд МікусПасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі. - Sputnik Беларусь
16/16
Пасля абрада ў вёсцы ладзілі застолле, дзе збіраліся ўсе яго удзельнікі.
Стужка навiн
0