Юр'еў дзень - адно з галоўных святаў народнага календара, якое адзначаецца 6 мая. З гэтым святам на Беларусі ў старажытнасці звязвалі шмат павер'яў і прыкмет, а таксама аднаіменны адмысловы абрад.
Сёння гэтая традыцыя амаль не захавалася: праводзіцца абрад толькі ў некалькіх населеных пунктах, але сапраўдным цэнтрам прыцягнення з'яўляецца вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Менавіта тут з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.
У 2005 годзе абрад, які праводзяць у Пагосце, атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў мінулым патрапіў у Спіс нематэрыяльнай кульутрнай спадчыны ЮНЕСКА.
"Юраўскі карагод" у Пагосце ладзяць штогод і гэтая вясна таксама не стала выключэннем. Але на гэты раз прыйшлося абыйсціся без гледачоў. Толькі некаторым фатографам давялося пабачыць унікальнае дзейства. Сярод іх і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
Глядзіце таксама:
- Юр'еў дзень адзначылі пад Мінскам амаль без гледачоў
-
Спадчына ЮНЕСКА: лепшыя фатаграфіі фестываля ў Будславе