Радыё

"Пытанне месяцаў": прэзідэнт РАН аб вакцыне ад COVID-19

© Sputnik / Нина Зотина / Перайсці ў медыябанк"Пытанне месяцаў": прэзідэнт РАН аб вакцыне ад COVID-19
Пытанне месяцаў: прэзідэнт РАН аб вакцыне ад COVID-19 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вакцына ад каронавіруса можа з'явіцца ўжо ў гэтым годзе, але да агульнай зацікаўленасці прымешваецца фактар спаборніцтва паміж краінамі, лічыць прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Аляксандр Сяргееў.
"Вопрос нескольких месяцев": президент РАН о вакцине от COVID-19

Аб навуковых даследаваннях у галіне барацьбы з каронавірусам, перспектывах і тэрмінах стварэння вакцыны акадэмік Сяргееў распавёў на анлайн-сходзе Савета Расійскай акадэміі навук "Навукі аб жыцці", які арганізавала МІА "Россия сегодня".

Прэпараты ў кабінеце навукова-даследчай лабараторыі - Sputnik Беларусь
У Расіі распрацоўваюць кроплі, якія даюць імунітэт супраць каронавіруса

"Паўтары сотні арганізацый заявілі пра тое, што яны вядуць гэтыя работы (па стварэнні вакцыны - Sputnik). Больш за дзясятак ужо пацвердзілі, што прайшлі або праходзяць стадыю клінічных выпрабаванняў. З улікам такога шырокага фронту работ і зацікаўленасці з боку дзяржаў і кампаній цяпер практычна паўсюдна складваецца ўяўленне і перакананасць, што вакцына будзе ў бліжэйшы час зроблена. Гэта толькі пытанне часу, пытанне месяцаў", - лічыць Сяргееў.

Паводле яго слоў, з-за такой вялікай увагі да гэтай тэмы зараз назіраецца "бум фундаментальных даследаванняў", якія звязаны з вірусалогіі і імуналогіяй. Але відавочна прысутнічае і элемент спаборніцтва паміж медыцынскімі тэхналогіямі ў розных краінах.

"Да агульнай зацікаўленасці хутчэй перамагчы каронавірус далучаецца фактар спаборніцтва розных краін", - адзначыў акадэмік.

Каментар прэзідэнта Расійскай акадэміі навук Аляксандра Сяргеева слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0