Фота

Як русалкі вадзілі карагоды на Любаншчыне - фота

Падпісацца
Абрад "Русалле" праводзіцца ў вёсцы Кузьмічы Любанскага раёна ўжо больш за дзесяць гадоў, у захаванні традыцыі ўдзельнічаюць дарослыя і дзеці. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як беларускія русалкі водзяць карагоды.

Беларускі сыр - Sputnik Беларусь
Пачастунак для Русалкі і земляны снядак: гатуем сыр па беларускіх рэцэптах
Нашы продкі верылі, што праз восем тыдняў пасля Вялікадня, калі пачынае красаваць жыта, трэба асабліва сцерагчыся русалак, бо менавіта ў гэты час яны выходзяць з вады і могуць прагульвацца па лесе, полі і нават вёсцы. Такіе шпацыры не абяцалі звычайным людзям нічога добрага - дзяўчына-тапельніца магла нават забраць з сабой. Згодна з народнымі ўяўленнямі, у звычайныя часы русалка магла заставацца на паветры, пакуль не высахнуць яе валасы і толькі на Русальны тыдзень не дзейнічала гэтая забарона.

Заканчваўся Русальны тыдзень абрадам Русалле, які ў некаторых беларускіх вёсках узнаўляюць дагэтуль. Праводзяць яго ў першую нядзелю пасля Тройцы. Сярод вясковых дзяўчат абіраюць некалькі русалак - іх апранаюць у нацыянальныя строі, плятуць для іх вынкі з кляновага лісця. Прыгажуні водзяць карагоды, спяваюць песні і абавязкова кідаюць свае вянкі ў ваду. Заканчваецца святкаванне Русалля звычайна святочнай вячэрай. Усе гэтыя дзеянні былі неабходныя для таго, каб задобрыць русалак: інакш яны будуць шкодзіць вяскоўцам увесь год.

Фатограф Альфрэд Мікус у гэтым годзе патрапіў на святкаванне Русалля ў вёску Кузьмічы Любанскага раёна. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як беларускія русалкі водзяць карагоды.

© Sputnik / Альфрэд МікусНашы продкі верылі, што праз восем тыдняў пасля Вялікадня, калі пачынае красаваць жыта, трэба асабліва сцерагчыся русалак, бо менавіта ў гэты час яны выходзяць з вады і могуць прагульвацца па лесе, полі і нават вёсцы.
Русалле - Sputnik Беларусь
1/17
Нашы продкі верылі, што праз восем тыдняў пасля Вялікадня, калі пачынае красаваць жыта, трэба асабліва сцерагчыся русалак, бо менавіта ў гэты час яны выходзяць з вады і могуць прагульвацца па лесе, полі і нават вёсцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗгодна з народнымі ўяўленнямі, у звычайныя часы русалка магла заставацца на паветры, пакуль не высахнуць яе валасы і толькі на Русальны тыдзень не дзейнічала гэтая забарона.
Русалле - Sputnik Беларусь
2/17
Згодна з народнымі ўяўленнямі, у звычайныя часы русалка магла заставацца на паветры, пакуль не высахнуць яе валасы і толькі на Русальны тыдзень не дзейнічала гэтая забарона.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗаканчваўся Русальны тыдзень абрадам Русалле, які ў некаторых беларускіх вёсках ўзнаўляюць дагэтуль.
Русалле - Sputnik Беларусь
3/17
Заканчваўся Русальны тыдзень абрадам Русалле, які ў некаторых беларускіх вёсках ўзнаўляюць дагэтуль.
© Sputnik / Альфрэд МікусПраводзяць яго ў першую нядзелю пасля Тройцы.
Русалле - Sputnik Беларусь
4/17
Праводзяць яго ў першую нядзелю пасля Тройцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусСярод вясковых дзяўчат абіраюць некалькі русалак - іх апранаюць у нацыянальныя строі, плятуць для іх вынкі з кляновага лісця.
Русалле - Sputnik Беларусь
5/17
Сярод вясковых дзяўчат абіраюць некалькі русалак - іх апранаюць у нацыянальныя строі, плятуць для іх вынкі з кляновага лісця.
© Sputnik / Альфрэд МікусПрыгажуні водзяць карагоды, спяваюць песні і абавязкова кідаюць свае вянкі ў ваду.
Русалле - Sputnik Беларусь
6/17
Прыгажуні водзяць карагоды, спяваюць песні і абавязкова кідаюць свае вянкі ў ваду.
© Sputnik / Альфрэд МікусПа народных паданнях, у русалак ператвараюцца маладыя тапельніцы-самазабойцы, а таксама немаўляты, што былі праклятыя ўжо ва ўлонні маці, нарадзіліся мёртвымі або былі забітыя адразу пасля нараджэння – задушаныя або ўтопленыя, а таксама памерлі да хрышчэння.
Русалле - Sputnik Беларусь
7/17
Па народных паданнях, у русалак ператвараюцца маладыя тапельніцы-самазабойцы, а таксама немаўляты, што былі праклятыя ўжо ва ўлонні маці, нарадзіліся мёртвымі або былі забітыя адразу пасля нараджэння – задушаныя або ўтопленыя, а таксама памерлі да хрышчэння.
© Sputnik / Альфрэд МікусРусалкі прадстаюць перад вачыма ў выглядзе маладой жанчыны або дзяўчынкі з доўгімі русымі ці зялёнымі валасамі і прыгожымі блакітнымі вачамі, якія, аднак, калі падыйсці да русалкі блізка, становяцца ашклянелымі, як у нябожчыка.
Русалле - Sputnik Беларусь
8/17
Русалкі прадстаюць перад вачыма ў выглядзе маладой жанчыны або дзяўчынкі з доўгімі русымі ці зялёнымі валасамі і прыгожымі блакітнымі вачамі, якія, аднак, калі падыйсці да русалкі блізка, становяцца ашклянелымі, як у нябожчыка.
© Sputnik / Альфрэд МікусСкура ў іх вельмі светлая, амаль празрыстая, адзення русалкі не носяць ніякага, а жывуць пад вадой у палацах, пад уладай Вадзяніка.
Русалле - Sputnik Беларусь
9/17
Скура ў іх вельмі светлая, амаль празрыстая, адзення русалкі не носяць ніякага, а жывуць пад вадой у палацах, пад уладай Вадзяніка.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалі тапеліца памерла пахрышчанай, з адлегласці 9 крокаў можна разгледзець след крыжа ў яе на грудзях.
Русалле - Sputnik Беларусь
10/17
Калі тапеліца памерла пахрышчанай, з адлегласці 9 крокаў можна разгледзець след крыжа ў яе на грудзях.
© Sputnik / Альфрэд МікусІснавала таксама павер'е, што, калі адважыцца злавіць русалку і прывесці яе ў хату, тая можа служыць гаспадару на працягу года, але не будзе размаўляць і ежы не будзе браць ніякай, акрамя той, якую пакідаюць дзядам-нябожчыкам.
Русалле - Sputnik Беларусь
11/17
Існавала таксама павер'е, што, калі адважыцца злавіць русалку і прывесці яе ў хату, тая можа служыць гаспадару на працягу года, але не будзе размаўляць і ежы не будзе браць ніякай, акрамя той, якую пакідаюць дзядам-нябожчыкам.
© Sputnik / Альфрэд МікусРусалкі завабліваюць у ваду люзей любога полу і ўзросту, але больш за ўсё любяць яны маладых хлопцаў.
Русалле - Sputnik Беларусь
12/17
Русалкі завабліваюць у ваду люзей любога полу і ўзросту, але больш за ўсё любяць яны маладых хлопцаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусКалі русалка закахаецца ў юнака і прывабіць яго да сабе, будзе ахоўваць яго і лашчыць, а старога і непрыгожага мужчыну выпхне на бераг.
Русалле - Sputnik Беларусь
13/17
Калі русалка закахаецца ў юнака і прывабіць яго да сабе, будзе ахоўваць яго і лашчыць, а старога і непрыгожага мужчыну выпхне на бераг.
© Sputnik / Альфрэд МікусНа Русальны тыдзень існавала забарона на ўсялякія палявыя працы, акрамя таго, сяляне імкнуліся не хадзіць у лес і не пушчалі туды дамашнюю скаціну. Ні ў якім разе нельга было купацца – асабліва апоўдні і апоўначы, гэты час здавён лічыўся спрыяльным для ўсіх нячысцікаў.
Русалле - Sputnik Беларусь
14/17
На Русальны тыдзень існавала забарона на ўсялякія палявыя працы, акрамя таго, сяляне імкнуліся не хадзіць у лес і не пушчалі туды дамашнюю скаціну. Ні ў якім разе нельга было купацца – асабліва апоўдні і апоўначы, гэты час здавён лічыўся спрыяльным для ўсіх нячысцікаў.
© Sputnik / Альфрэд МікусРусалка маглі аддзячыць жанчыне, якая падарыла ёй сарочку, або, калі гэта дзіця, прыкрыла яго пялюшкай. Калі яна дакранецца да ахвяравальніцы, у той уся праца будзе рабіцца скора ды ладна.
Русалле - Sputnik Беларусь
15/17
Русалка маглі аддзячыць жанчыне, якая падарыла ёй сарочку, або, калі гэта дзіця, прыкрыла яго пялюшкай. Калі яна дакранецца да ахвяравальніцы, у той уся праца будзе рабіцца скора ды ладна.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗаканчваецца святкаванне Русалля звычайна святочнай вячэрай. Усе гэтыя дзеянні былі неабходныя для таго, каб задобрыць русалак.
Русалле - Sputnik Беларусь
16/17
Заканчваецца святкаванне Русалля звычайна святочнай вячэрай. Усе гэтыя дзеянні былі неабходныя для таго, каб задобрыць русалак.
© Sputnik / Альфрэд МікусГэтыя істоты з даўніны лічыліся не толькі шкоднікамі, але і ахоўнікамі пасеваў, таму імкнуліся іх не крыўдзіць.
Русалле - Sputnik Беларусь
17/17
Гэтыя істоты з даўніны лічыліся не толькі шкоднікамі, але і ахоўнікамі пасеваў, таму імкнуліся іх не крыўдзіць.
Стужка навiн
0