Трасу М1 зробяць аўтамагістраллю еўрапейскага ўзроўню

© Sputnik / Виктор ТолочкоУчастак мяжы Беларусі і Расіі на трасе М1
Участак мяжы Беларусі і Расіі на трасе М1 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшыя дзесяць гадоў плануецца правесці маштабную рэканструкцыю дарогі, якая з'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Трасу М1 Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі зробяць аўтамагістраллю еўрапейскага ўзроўню, пра гэта паведаміў у сераду галоўны інжынер ДП "Белгіпрадар" Пётр Неўмяржыцкі.

Фуры на мяжы - Sputnik Беларусь
Транзітных дальнабойшчыкаў на тэрыторыі Беларусі будуць адсочваць

Паводле яго слоў, гэта ўжо абмяркоўвалася ў Міністэрстве транспарту. "Было прынята рашэнне падрыхтаваць інвестыцыйны праект па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М1/Е30 Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі пад аўтамагістраль, якая будзе забяспечваць бесперабойны рух транспарту. Яе правядуць па ўсіх еўрапейскіх нормах. Інвестыцыйны праект будзе вялікім, я думаю, ён будзе разлічаны да 2030 года", - цытуе галоўнага інжынера БелТА.

Пры рэканструкцыі дарогі будзе створана сістэма бяспекі, якая не дазваляе жывёлам выбягаць на дарогу. Акрамя таго, пасля заканчэння работ па трасе забароняць рух нізкахуткаснай тэхнікі, пешаходаў і веласіпедыстаў.
Траса М1 - асноўная транзітная аўтадарога ў Беларусі. Яна з'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан'еўрапейскага транспартнага калідора II Берлін-Ніжні Ноўгарад.

Гэтую аўтадарогу будавалі да Маскоўскай Алімпіяды, таму яе часта называюць "Алімпійскай". І гэта нягледзячы на тое, што да 1980 года быў пабудаваны толькі ўчастак мяжа СССР - матэль "Мінскі". Участак Брэст - Кобрын быў завершаны яшчэ да 1975 года, а ўчастак Кобрын - Бяроза - пасля 1980 года.

Стужка навiн
0