Стала вядома, што больш за ўсё спадабалася гледачам на парадзе ў Маскве

© Sputnik / Host photo agency / Sergey Piatakov / Перайсці ў медыябанкВаенны парад у азнаменаванне 75-годдзя Перамогі
Ваенны парад у азнаменаванне 75-годдзя Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе сачылі за мерапрыемствам 61% расіян, большая частка людзей глядзела парад Перамогі па тэлевізары.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Расіян спыталі, што ім больш за ўсё спадабалася на Парадзе Перамогі, які прайшоў у Маскве 24 чэрвеня.

Віншаванне Пуціна, пешыя каробкі, тэхніка і самалёты - парад у 3 хвілінах - Sputnik Беларусь
Відэа
Віншаванне Пуціна, пешыя каробкі, тэхніка і самалёты - парад у 3 хвілінах

Вынікамі апытання падзяліўся Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі. Часцей за ўсё расіяне адказвалі, што ім спадабалася ваенная тэхніка, праход войскаў і арганізацыя параду.

Па дадзеных даследавання, сачылі за мерапрыемствам 61% грамадзян Расіі, 39% аддалі перавагу яго не глядзець. Большая частка бачыла парад па тэлевізары. Ужывую глядзелі яго толькі 2% апытаных.

Запыталіся ў расіян і што ім не спадабалася. Многія адказалі, што нічога крытычнага для сябе не ўбачылі. Але 5% апытаных сказалі, што ім не спадабалася вялікая колькасць замежнікаў. Яшчэ 3% адзначылі небяспеку падобных мерапрыемстваў у разгар эпідэміі. У апытанні прынялі ўдзел 1,6 тысячы расіян ва ўзросце ад 18 гадоў.

Парад Перамогі прайшоў у Маскве 24 чэрвеня. У ім было задзейнічана каля 15 тысяч вайскоўцаў і больш за 200 адзінак ваеннай тэхнікі.

Сімвалізуючы агульную перамогу, разам з расійскімі ваеннымі па Чырвонай плошчы прайшлі вайскоўцы з краін СНД - Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Узбекістана.

Стужка навiн
0