Амаль 63 тысячы хворых: Мінздароўя паказала свежую статыстыку па COVID-19

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкМедыцынскі персанал у "чырвонай" зоне бальніцы, архіўнае фота
Медыцынскі персанал у чырвонай зоне бальніцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па стане на сённяшні дзень паправіліся і выпісаныя каля 50 тысяч чалавек, у якіх раней пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірусную інфекцыю ў Беларусі за ўвесь час складае 62 тысячы 997 чалавек, пра гэта сведчыць статыстыка Міністэрства аховы здароўя Беларусі, апублікаваная ў пятніцу.

Сітуацыя з каронавірусам у Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка заявіў пра перамогу над каронавірусам

Прырост хворых за суткі склаў 299 чалавек.

Паводле статыстыкі ведамства, паправіліся і выпісаныя 49 тысяч 909 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што за ўвесь час у Беларусі праведзены адзін мільён 43 тысячы 876 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання каронавіруса на тэрыторыі рэспублікі, паводле дадзеных ведамства, памерлі 412 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленых COVID-19.

Стужка навiн
0