Беларусь тры гады знаходзілася пад акупацыяй нацыстаў. Захопнікі за гэты час знішчылі больш за дзвесце вёсак і паўтара мільёна мірных грамадзян, у Германію было вывезена чатырыста тысяч беларусаў.
Вызваленне рэспублікі адбывалася ў ходзе найбуйнейшай з ваенных аперацый у гісторыі — "Баграціён". Гэтаму папярэднічала яшчэ адна аперацыя, праведзеная партызанскімі злучэннямі рэспублікі — "Рэйкавая вайна".
Аперацыя "Баграціён" пачалася роўна праз тры гады пасля пачатку Вялікай Айчыннай — 22 чэрвеня. У гэты дзень савецкая армія, прарваўшы абарону суперніка, выйшла на аператыўны прастор. У ноч на 2 ліпеня танкавыя часткі прарваліся да ўскраіны Мінска, а на наступны дзень сталіца Беларусі была вызвалена.
Пасля вызвалення па вуліцах Мінска правялі калоны палонных немцаў, захопленых падчас баёў пад сталіцай.