https://bel.sputnik.by/20200704/Rekanstruktsyyu-ne-dazvoll-savetskya-lady-ls-syadzby-Navtskkh-u-Saveykakh-1045074724.html
Рэканструкцыю не дазволілі савецкія ўлады: лёс сядзібы Навіцкіх у Савейках
Рэканструкцыю не дазволілі савецкія ўлады: лёс сядзібы Навіцкіх у Савейках
Sputnik Беларусь
Пандэмія зачыніла межы, але натхніла беларусаў на вандроўкі па краіне. Цяпер ленты і сторыз сацыяльных сетак напаўняюцца фотаздымкамі гістарычных мясцін... 04.07.2020, Sputnik Беларусь
2020-07-04T15:55+0300
2020-07-04T15:55+0300
2020-07-04T09:47+0300
у беларусі
культура
спадчына
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі 
брэсцкая вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104507/52/1045075266_30:0:960:526_1920x0_80_0_0_dec1f3907c4558aab928833ea1ea0f3b.jpg
Сядзібна-паркавы комплекс шляхецкага роду Навіцкіх знаходзіцца ў вёсцы Савейкі, што крыху больш за 18 кіламетраў ад Ляхавічаў. Гэтае ўнікальнае месца перадае атмасферу XIX стагоддзя.Калі дакладна быў пабудаваны ансамбль, невядома. Сярод даследчыкаў і гісторыкаў ёсць розныя меркаванні. Некаторыя лічаць, што палац разам з паркам быў закладзены напрыканцы XVIII стагоддзя, іншыя называюць 1850-ы год, калі пані Навіцкая набыла тры тысячы гектараў зямлі ў генерала Кор-Рудольскага, што служыў у Радзівілаў. Разам са шляхцянкай гаспадарылі на гэтай зямлі яе сыны Канстанцін і Феафіл. Мяркуюць, што падчас іх валадарання быў пабудаваны драўляны палац, а ў 1904 годзе – цагляны.У розныя часы Савейкі належалі Бенігсенам, Чапскім, Незабытоўскім, Рдултоўскім.У палацы была вялікая бібліятэка і архіў, дзейнічаў музей мясцовай фаўны, самы вялікі з прыватных музеяў Польшчы ў даваенны час.Парк, плошча якога складае каля 10 гектараў, быў абсаджаны вялікай колькасцю экзатычных дрэў і кустоў. Многія з іх і да гэтага часу можна сустрэць у ваколіцах сядзібы. Гэта лістоўніца еўрапейская, конскі каштан, арэх шэры, бэз венгерскі, ірга каласістая, каліна канадская, ясень звычайны адналісты.Незвычайную рамантычную атмасферу парку надавалі некалькі сажалак. У іх цэнтры размяшчаўся маленькі востраў з мураванай альтанкай. Патрапіць на яго можна было па каменным арачным мосціку. Сажалкі і зараз ёсць, хоць, канешне, вельмі пазарасталі.Акрамя самой сядзібы захаваліся яшчэ некаторыя збудаванні. Гэта афіцына, бровар і гаспадарчыя пабудовы. На фасадзе бровара можна ўбачыць дату пабудовы  "R 1901", а таксама ініцыялы уласніка "T. N.", што азначае - "Тэафіл Навіцкі".Прыкладна ў двух  кіламетрах ад вёскі знаходзяцца могілкі з радавой капліцай-пахавальняй. Пабудаваная ў ХІХ стагоддзі ў стылі класіцызму сёння капліца знаходзіцца ў паўразбураным стане.Тут пануе незвычайная рамантычная атмасфера
У 1860 годзе палацава-паркавы комплекс набыў маёр у адстаўцы Гектар Банавентуравіч Навіцкі. У той час да маёнтка адносіліся фальварак Заполле, а таксама вёскі Лапацічы, Гайнінцы, Гайнін, Тальмінавічы, Мядзведзічы, Куршынавічы.Маёнтак быў сапраўдным прамысловым цэнтрам гэтай мясцовасці. Тут былі адкрытыя мылаварны, свячны, вінакурны, шкіпідарны заводы, а таксама тры карчмы, два вадзяныя млыны, смалакурня і бровар. Апошнімі, хто валодаў Савейкамі з Навіцкіх, былі Тэафіл і Андрэй.На падмурку Савейкаўскага палаца пазначана дата: "1901 год". Ёсць меркаванне, што гэта час рэканструкцыі будынка.Савецкія шлады не дазволілі рэканструяваць сядзібу
У 1939 годзе маёнтак разрабавалі, а арандатара, які яго абараняў, забілі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны палац быў разбураны, але потым адноўлены па старых чарцяжах.У 50-я гады ХХ стагоддзя сын Феафіла Навіцкага Ежы, які ў той час быў паслом Польшчы ў Францыі, даслаў ліст у Савет Міністраў БССР, у якім прапаноўваў выдзеліць уласныя грошы на рэстаўрацыю былой сядзібы, але атрымаў адмову ад савецкага кіраўніцтва.Дарэчы, з савецкіх часоў да нас дайшлі шматлікія скульптуры жывёл, якія можна сустрэць перад сядзібай. Гэта, напрыклад, зубр, алень і маленькія мядзведзі з бочкай мёду. Цікавосткай прысядзібнага парку з’яўляецца помнік Леніну – адзіны на ўвесь раён.У парку шмат скульптур розных жывёл
Пачынаючы з 1954 года ў сядзібе Навіцкіх быў размешчаны  дом адпачынку работнікаў лясной гаспадаркі ўсесаюзнага значэння, затым у розны час яго прыстасоўвалі пад санаторый для хворых на сухоты і ўчастковую бальніцу з дзіцячым аздараўленчым лагерам у летні час. 3 2004 года ў палацы размяшчалася ўрачэбная амбулаторыя.У 2013 годзе палац разам з гаспадарчымі пабудовамі быў выкуплены СЗАО "Лада Гарант". Новы ўласнік абяцаў рэканструяваць сядзібу, але і да сённяшняга часу гэта не зроблена. Між іншым, у сакавіку гэтага года пракуратура Ляхавіцкага раёна выставіла патрабаванне аб тым, што палац павінен быць закансервіраваны з-за пагрозы абвалу будынку.Аднак і такая сітуацыя не знішчае рамантызм гэтых мясцінаў, а, магчыма, нават больш прыцягвае сваёй некранутасцю і аўтэнтычнасцю шматлікіх турыстаў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20191126/Ad-znakamtaga-malochnaga-brenda-da-runa-yak-razvalvaetstsa-Staraya-Beltsa-1043292896.html
брэсцкая вобласць
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2020
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    у беларусі, культура, спадчына, забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , брэсцкая вобласць
у беларусі, культура, спадчына, забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , брэсцкая вобласць
Рэканструкцыю не дазволілі савецкія ўлады: лёс сядзібы Навіцкіх у Савейках
Пандэмія зачыніла межы, але натхніла беларусаў на вандроўкі па краіне. Цяпер ленты і сторыз сацыяльных сетак напаўняюцца фотаздымкамі гістарычных мясцін. Карыстаючыся момантам карэспандэнт Sputnik Марына Валасар наведала сядзібу шляхецкага роду Навіцкіх на Ляхавіччыне. 
Сядзібна-паркавы комплекс шляхецкага роду Навіцкіх знаходзіцца ў вёсцы Савейкі, што крыху больш за 18 кіламетраў ад Ляхавічаў. Гэтае ўнікальнае месца перадае атмасферу XIX стагоддзя.
Калі дакладна быў пабудаваны ансамбль, невядома. Сярод даследчыкаў і гісторыкаў ёсць розныя меркаванні. Некаторыя лічаць, што палац разам з паркам быў закладзены напрыканцы XVIII стагоддзя, іншыя называюць 1850-ы год, калі пані Навіцкая набыла тры тысячы гектараў зямлі ў генерала Кор-Рудольскага, што служыў у Радзівілаў. Разам са шляхцянкай гаспадарылі на гэтай зямлі яе сыны Канстанцін і Феафіл. Мяркуюць, што падчас іх валадарання быў пабудаваны драўляны палац, а ў 1904 годзе – цагляны.
У розныя часы Савейкі належалі Бенігсенам, Чапскім, Незабытоўскім, Рдултоўскім.
У палацы была вялікая бібліятэка і архіў, дзейнічаў музей мясцовай фаўны, самы вялікі з прыватных музеяў Польшчы ў даваенны час.
Парк, плошча якога складае каля 10 гектараў, быў абсаджаны вялікай колькасцю экзатычных дрэў і кустоў. Многія з іх і да гэтага часу можна сустрэць у ваколіцах сядзібы. Гэта лістоўніца еўрапейская, конскі каштан, арэх шэры, бэз венгерскі, ірга каласістая, каліна канадская, ясень звычайны адналісты.
Незвычайную рамантычную атмасферу парку надавалі некалькі сажалак. У іх цэнтры размяшчаўся маленькі востраў з мураванай альтанкай. Патрапіць на яго можна было па каменным арачным мосціку. Сажалкі і зараз ёсць, хоць, канешне, вельмі пазарасталі.
Акрамя самой сядзібы захаваліся яшчэ некаторыя збудаванні. Гэта афіцына, бровар і гаспадарчыя пабудовы. На фасадзе бровара можна ўбачыць дату пабудовы  "R 1901", а таксама ініцыялы уласніка "T. N.", што азначае - "Тэафіл Навіцкі".
Прыкладна ў двух  кіламетрах ад вёскі знаходзяцца могілкі з радавой капліцай-пахавальняй. Пабудаваная ў ХІХ стагоддзі ў стылі класіцызму сёння капліца знаходзіцца ў паўразбураным стане.
Тут пануе незвычайная рамантычная атмасфера
У 1860 годзе палацава-паркавы комплекс набыў маёр у адстаўцы Гектар Банавентуравіч Навіцкі. У той час да маёнтка адносіліся фальварак Заполле, а таксама вёскі Лапацічы, Гайнінцы, Гайнін, Тальмінавічы, Мядзведзічы, Куршынавічы.
Маёнтак быў сапраўдным прамысловым цэнтрам гэтай мясцовасці. Тут былі адкрытыя мылаварны, свячны, вінакурны, шкіпідарны заводы, а таксама тры карчмы, два вадзяныя млыны, смалакурня і бровар. Апошнімі, хто валодаў Савейкамі з Навіцкіх, былі Тэафіл і Андрэй.
На падмурку Савейкаўскага палаца пазначана дата: "1901 год". Ёсць меркаванне, што гэта час рэканструкцыі будынка.
Савецкія шлады не дазволілі рэканструяваць сядзібу
У 1939 годзе маёнтак разрабавалі, а арандатара, які яго абараняў, забілі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны палац быў разбураны, але потым адноўлены па старых чарцяжах.
У 50-я гады ХХ стагоддзя сын Феафіла Навіцкага Ежы, які ў той час быў паслом Польшчы ў Францыі, даслаў ліст у Савет Міністраў БССР, у якім прапаноўваў выдзеліць уласныя грошы на рэстаўрацыю былой сядзібы, але атрымаў адмову ад савецкага кіраўніцтва.
Дарэчы, з савецкіх часоў да нас дайшлі шматлікія скульптуры жывёл, якія можна сустрэць перад сядзібай. Гэта, напрыклад, зубр, алень і маленькія мядзведзі з бочкай мёду. Цікавосткай прысядзібнага парку з’яўляецца помнік Леніну – адзіны на ўвесь раён.
У парку шмат скульптур розных жывёл
Пачынаючы з 1954 года ў сядзібе Навіцкіх быў размешчаны  дом адпачынку работнікаў лясной гаспадаркі ўсесаюзнага значэння, затым у розны час яго прыстасоўвалі пад санаторый для хворых на сухоты і ўчастковую бальніцу з дзіцячым аздараўленчым лагерам у летні час. 3 2004 года ў палацы размяшчалася ўрачэбная амбулаторыя.
У 2013 годзе палац разам з гаспадарчымі пабудовамі быў выкуплены СЗАО "Лада Гарант". Новы ўласнік абяцаў рэканструяваць сядзібу, але і да сённяшняга часу гэта не зроблена. Між іншым, у сакавіку гэтага года пракуратура Ляхавіцкага раёна выставіла патрабаванне аб тым, што палац павінен быць закансервіраваны з-за пагрозы абвалу будынку.
Аднак і такая сітуацыя не знішчае рамантызм гэтых мясцінаў, а, магчыма, нават больш прыцягвае сваёй некранутасцю і аўтэнтычнасцю шматлікіх турыстаў.