Кошты на медыцынскія маскі і дэзсродкі застануцца пад кантролем

© Pixabay / jardinМедыцынскія маскі, архіўнае фота
Медыцынскія маскі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калегія ЕЭК узгадніла падаўжэнне тэрміну дзяржрэгулявання коштаў на сродкі абароны органаў дыхання і дэзінфікуючыя сродкі ў Беларусі на 90 дзён - да 4 кастрычніка.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Кошты на медыцынскія маскі і дэзсродкі ў раздробным продажы яшчэ як мінімум каля трох месяцаў будуць рэгулявацца дзяржавай - калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі узгадніла для Беларусі падаўжэнне тэрміну дзяржрэгулявання коштаў на гэтую запатрабаваную ў пандэмію прадукцыю на 90 дзён, да 4 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Кошык у краме - Sputnik Беларусь
МАРГ удакладніў пералік тавараў з дзяржрэгуляваннем коштаў

Калі ў красавіку на фоне каронавіруса пачаўся ажыятажны попыт на сродкі індывідуальнай абароны, у Беларусі было ўведзена часовае дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на названыя тавары - першапачаткова з 8 красавіка па 6 ліпеня 2020 года. Зараз гэты перыяд падоўжаны яшчэ на 90 дзён.

"Меры дзяржрэгулявання прызначаюць гранічныя нарматывы рэнтабельнасці для арганізацый-вытворцаў, гранічныя максімальныя надбаўкі імпарцёра, аптовыя надбаўкі да адпускногакошту, а таксама гандлёвыя надбаўкі (з улікам ужо аптовай надбаўкі) да адпускнога кошту вытворцы (імпарцёра)", - нагадалі ў ЕЭК.

Рэгуляваць кошты ў рознічным гандлі на медыцынскія маскі і дэзсродкі вырашылі пасля таго, як стала ясна, што попыт расце, а задаволіць яго не атрымліваецца.

"Рашэнне Калегіі ЕЭК дапаможа захаваць стабільныя кошты пры іх рэалізацыі на ўнутраным рынку Беларусі, прадухіліць неабгрунтаванае завышэнне коштаў вытворцамі (імпарцёрамі)", - падкрэслілі ў прэс-службе ЕЭК.

Раней Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўдакладніла пералік сацыяльна значных тавараў, на якія часова дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне коштаў. Паводле ацэнак МАРГ, сітуацыя на спажывецкім рынку Беларусі стабілізавалася. Таму са спісу тавараў, кошт на якія рэгуляваліся, быў выключаны шэраг пазіцый, у тым ліку кава, мясныя і рыбныя кансервы, мыла цвёрдае туалетное і гаспадарчае, запалкі, туалетная папера. Адначасова ў ведамстве тады анансавалі, што дзяржрэгуляванне коштаў на ахоўныя маскі і дэзінфікуючыя сродкі захаваецца.

Стужка навiн
0