Валодзін: бюджэт Саюзнай дзяржавы выкарыстоўваецца недастаткова эфектыўна

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў фотабанкСтаршыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін
Старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін - Sputnik Беларусь
Па словах спікера Дзярждумы, касавае выкананне траціны сумесных праграм у першым паўгоддзі склала ўсяго 60%.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Бюджэт бягучага года Саюзнай дзяржавы Беларусі выкарыстоўваецца з недастатковай эфектыўнасцю, заявіў у аўторак спікер Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін.

Мяжа Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Беларуска-расійскі "шэнген": што трэба ведаць замежнікам

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзярждумы 7 ліпеня адбылася чарговая сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі - пасяджэнне адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі.

Дэпутаты абмеркавалі пытанні саюзнай інтэграцыі. Пры гэтым Валодзін адзначыў, што цяпер грамадзяне дзвюх дзяржаў маюць роўныя правы ў галіне сацыяльнай абароны, медыцынскай дапамогі, адукацыі, а профільныя міністэрствы Расіі і Беларусі дамагліся збліжэння пазіцый па адмене роўмінгу.

На парадку дня пасяджэння таксама была сітуацыя з выкананнем саюзнага бюджэту. Спікер Дзярждумы звярнуў увагу, што ён цяпер выкарыстоўваецца недастаткова эфектыўна.

"Што тычыцца саюзнага бюджэту на 2020 год, хачу звярнуць вашу ўвагу на недастатковую эфектыўнасць яго выкарыстання. Чатыры з 12 праграм паказалі касавае выкананне ў першым паўгоддзі гэтага года - менш за 60%", - сказаў Валодзін.

Ён таксама адзначыў, што ў сувязі з гэтым парламентарыі дзвюх краін павінны вывучыць сітуацыю, якая склалася ў кожным канкрэтным выпадку, затым прыняць меры для павышэння эфектыўнасці рэалізацыі гэтых праграм.

На пасяджэнні было пастаўлена пытанне сумеснай працы Беларусі і Расіі па захаванню гістарычнай памяці.

"Сёння, калі ў свеце развязана вайна з помнікамі, сціраецца гістарычная памяць, нашы краіны робяць усё, каб абараніць праўду аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", - сказаў Валодзін.

Ён падкрэсліў, што менавіта таму ў прынятых нядаўна папраўках да Канстытуцыі РФ, замацавана норма аб тым, што Расія шануе памяць абаронцаў Айчыны і забяспечвае абарону гістарычнай праўды.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала