МУС: падчас вулічных акцый затрыманыя 250 чалавек

© SputnikСупрацоўнікі АМАП на праспекце Незалежнасці ў Мінску 14 ліпеня 2020 года
Супрацоўнікі АМАП на праспекце Незалежнасці ў Мінску 14 ліпеня 2020 года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод затрыманых ёсць таксама вадзіцелі і веласіпедысты, якія, па ацэнцы праваахоўных органаў, не падпарадкаваліся патрабаванню службовай асобы пры выкананні, парушалі парадак правядзення масавых мерапрыемстваў або не выконвалі ПДР.

МІНСК, 15 ліп - Sputnik. У ходзе несанкцыянаваных вулічных акцый, які прайшлі напярэдадні вечарам у Мінску і іншых гарадах краіны, былі затрыманыя 250 чалавек, паведамляе прэс-служба МУС.

Несанкцыянаваныя акцыі салідарнасці прайшлі ў Мінску - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Несанкцыянаваныя акцыі салідарнасці прайшлі ў Мінску - відэа

Напярэдадні ўвечары у шэрагу гарадоў Беларусі адбыліся несанкцыянаваныя акцыі - такім чынам людзі зрэагавалі на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыку і экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалу. У Мінску людзі збіраліся ў розных частках горада. Міліцыя заклікала іх разысціся, затым пачаліся затрыманні, у шэрагу выпадкаў яны перарасталі ў сутычкі з міліцыяй.

Сярод затрыманых ёсць веласіпедысты і вадзіцелі транспартных сродкаў. Веласіпедысты таксама выехалі арганізаванай групай у цэнтр Мінска, вадзіцелі шэрагу аўтамабіляў, якія ехалі па дарогах, сігналілі.

"Парушэнні грамадскага парадку ўчора зафіксаваныя ў некалькіх населеных пунктах краіны: затрыманыя больш за 250 чалавек, у тым ліку вадзіцелі і веласіпедысты, за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама невыкананне правілаў дарожнага руху. Больш за ўсё парушэнняў зафіксавана ў Мінску", - распавялі ў МУС.

З абласных цэнтраў без затрыманняў абышлося, мяркуючы па ўсім, толькі ў Віцебску.

Частка затрыманых пасля складання адміністрацыйных пратаколаў і прафілактычных гутарак была адпушчаная. Асобныя грамадзяне, падкрэслілі ў МУС, змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

МУС нагадвае

"Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, асабліва АМАПу і ДАІ, адрозніваліся зладжанасцю і выразнасцю. Нягледзячы на агрэсію асобных грамадзян, яны паказалі вытрымку і высокі прафесіяналізм", - падкрэслілі ў прэс-службе МУС.

Міліцыя ў чарговы раз звярнулася да грамадзян з заклікам не рэагаваць на правакацыйныя паведамленні ў сацсетках, а таксама размяшчаць відэаролікі аб працы праваахоўных органаў.

"Звяртаем увагу, што спыненне грамадскіх беспарадкаў - гэта не права, а абавязак супрацоўнікаў органаў унутраных спраў", - гаворыцца ў паведамленні МУС.

Там нагадалі, што ўмешвацца ў дзейнасць прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць грамадскі парадак пры правядзенні мерапрыемстваў, незаконна.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня. Напярэдадні Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты экс-кіраўніку Белгазпрамбанка Віктару Бабарыку і экс-кіраўніку Парку высокіх тэхналогій Валерыю Цапкалу.

У выніку на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць пяць чалавек: дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, жонка блогера Сяргея Ціханоўскага Святлана, лідар і сустаршыня кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, лідар партыі "Грамада" Сяргей Чарэчань, былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Стужка навiн
0