Беларусы і расіяне, якія выйгралі "грын-карты", падалі ў суд на Трампа

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў фотабанкСцяг ЗША
Сцяг ЗША - Sputnik Беларусь
Сярод пазоўнікаў - расіяне, беларусы, туркі, армяне, узбекі, украінцы і ўраджэнцы шэрагу іншых дзяржаў.

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Група грамадзян Беларусі, Расіі і шэрагу іншых краін, якія выйгралі ў латарэю Дзярждэпартамента права жыць у Амерыцы, але не былі дапушчаны ў ЗША, падалі ў суд на прэзідэнта Дональда Трампа і дзяржсакратара Майка Пампеа з патрабаваннем упусціць іх у краіну.

Мяжа Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Беларуска-расійскі "шэнген": што трэба ведаць замежнікам

Дэ-факта і дэ-юра

Консульства ЗША дэ-факта сёння не выдаюць візы і не праводзяць гутаркі з-за пандэміі, выключэнне - толькі экстранныя выпадкі. Таксама прэзідэнт Трамп з красавіка прыпыніў уезд у ЗША шэрагу катэгорый замежнікаў, у тым ліку і тых, хто выйграў "грын-карты" - гэта значыць права на пражыванне ў краіне.

Людзі, якія выйгралі ў латарэю, але пазбаўленыя магчымасці паехаць у ЗША, падалі ў суд як на Трампа, так і на дзяржсакратара Майка Пампеа. Яны патрабуюць пусціць іх у краіну.

Аргументы істцоў

Як паведамляе РІА "Новости", сярод істцоў ёсць беларусы, а таксама грамадзяне Расіі, Турцыі, Украіны, Арменіі, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Палестыны і Сірыі.

Аргументуючы такі крок, істцы тлумачаць: многія ўжо прадалі дамы і звольніліся з працы, але зараз іх пераезд перанесены на няпэўны час і наогул знаходзіцца пад пагрозай зрыву, бо тым, хто выйграў "грын-карты", даюць абмежаваны час на тое, каб перабрацца ў ЗША.

На думку істцоў, Трамп і Пампеа перавысілі свае паўнамоцтвы. Яны патрабуюць адмяніць указ прэзідэнта, даць істцам доступ да інтэрв'ю з консуламі, перавыпусціць візы, якія ўжо скончыліся, і дапусціць істцоў і іх сваякоў на тэрыторыю ЗША.

Што такое "грын-карт"?

Латарэя "грын-карт" праводзіцца з 1990 года ў рамках праграмы Diversity Visa: адбіраюцца 55 тысяч чалавек, якія могуць уехаць у краіну разам з сем'ямі. Для ўдзелу ў латарэі трэба валодаць пэўным узроўнем адукацыі, ведаць англійскую і абгрунтаваць адсутнасць жадання "сядзець на шыі" ва ўладаў ЗША.

Розыгрыш "грын-карт" некалькі разоў пагражаў адмяніць Трамп, аднак далей слоў ён пакуль не пайшоў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі