https://bel.sputnik.by/20200726/Kukhnya-nashykh-prodka-yak-prygatavats-smachny-buln-1045217419.html
Кухня нашых продкаў: як прыгатаваць смачны булён
Кухня нашых продкаў: як прыгатаваць смачны булён
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра адносіны нашых продкаў да лыжкі і вучыць гатаваць празрысты булён. 26.07.2020, Sputnik Беларусь
2020-07-26T13:35+0300
2020-07-26T13:35+0300
2022-04-14T15:50+0300
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
цiкавосткi
ларыса мятлеўская
кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102938/58/1029385882_0:121:2400:1478_1920x0_80_0_0_afea2423c3b3453d692a154dbd673b75.jpg
Звычайная лыжка — не толькі сталовы прыбор, але і сімвал ўласных добрых якасцяў чалавека. Згодна з народнымі ўяўленнямі страта лыжкі, як уласнага прадмета, прадракала перадачу часткі гэтых якасцяў іншаму.На Беларусі лыжкі вядомы з ранняга сярэдневечча. Знойдзеныя падчас раскопак Пінска, Давыд-Гарадка, Полацка, Турава ручкі касцяных лыжак аздабляліся гравіраваным арнаментам у выглядзе пляцёнкі, сеткі, крыжыкаў. У асяроддзі пануючых класаў бытавалі лыжкі з золата, срэбра, медзі, латуні. Іх ручкі гравіраваліся, упрыгожваліся чарненнем, эмалямі і іншым.Вясковыя людзі часцей карысталіся драўлянымі лыжкамі. Звычайна яны вырабляліся з цвёрдых парод драўніны такіх як асіна, бяроза, ігруша, а таксама з арэху і больш мяккай ліпы. Лыжкі гэтыя былі простай формы, зрэдку аздобленыя на дзяржаннях трохграннымі выемкамі, косымі рыскамі і іншым.У заможных вяскоўцаў было прынята ў пасаг дачкі класці срэбраныя лыжкі, што было яе асабістым гонарам і падкрэслівала яе статус, прыналежнасць да багатага роду.Вырабам лыжак займаліся лыжачнікі
Выраб лыжак быў промыслам, якім займаліся майстры — лыжачнікі. Купіць іх можна было на любым кірмашы, а таксама ў вандруючых па вёсках гандляроў.Лыжка, адна з нямногіх асабістых рэчаў чалавека. У вялікіх вясковых сем’ях кожны меў сваю лыжку, якую пазначаў і карыстаўся толькі ёю. Этнограф і фалкларыст Таццяна Валодзіна сцвярджае, што ў народнай культуры лыжку забаранялася аддаваць, а просьба пазычыць яе выглядала як просьба падарыць яе. Як рэч, што працяглы час непасрэдна судакраналася з чалавекам, лыжку надзялялі здольнасцю "ўбіраць" у сябе нейкую яго ідэальную частку. Таму ў шматлікіх народных рытуалах гэты прадмет стаў выкарыстоўвацца ў якасці замяшчальніка самога чалавека, сімвалічнага яго прадстаўніка. Так адна лыжка сімвалізавала аднаго з сямейнікаў як акт яго кармлення, а шмат лыжак — сям’ю ў цэлым, у тым ліку і нябожчыкаў.У кожнага майстра - свой непаўторны стыль
Лыжку выкарыстоўвалі ў сямейных абрадах, што спадарожнічалі асноўным этапам жыцця чалавека, — у час радзін, вяселля і пахавання. Так да радзін малечы выраблялі першую асабістую лыжачку, падчас вясельнага застолля маладыя елі адной лыжкай, падчас пахавальнай трызны каля талеркі з чаркай для нябожчыка і цяпер у некаторых рэгіёнах Беларусі кладуць і лыжку абавязкова перагорнутую выемкай данізу. Так робяць з усімі лыжкамі падчас іншых памінальных абрадаў. Напрыклад, падчас Дзядоў гаспадыня, накрываючы на стол, клала пэўную колькасць лыжак і на памерлых. Лічылася, што калі падчас вячэры лыжка зваліцца на падлогу, яе нельга падымаць да раніцы. Верылі, што нейкі продак прыйшоў вячэраць. Увогуле, разам з рэшткамі вячэры да раніцы для дзядоў пакідалі і наканаваныя ім лыжкі.У народзе склалі немала прыказак пра лыжку:Зараз цяжка ўявіць сабе абед без лыжкі. Яна была і застаецца самым галоўным і распаўсюджаным прадметам на стале. Булёны, поліўкі, квасы і юшкі, супы-пюрэ, разнастайныя кашы, яечні, кулагу і інш стравы нашай нацыянальнай кухні ядуць толькі лыжкай.У Першай беларускай кулінарнай кнізе Вінцэнты Завадскай ёсць цудоўны рэцэпт булёну. Нашы продкі ведалі толк у добрай кухні і маглі адну страву прыгатаваць у некалькіх варыянтах.Булён з курыцы або індыкаІнгрыдыенты:Як гатаваць:Падрыхтаваную курыцу пакласці ў вялікую каструлю, дадаць для лепшага смаку некалькі рассечаных на часткі костак з ялавічыны. Заліць вадой і кіпяціць 15 хвілін здымаючы пенку. Соль дадаецца падчас гатавання, як і ва ўсе іншыя супы, адразу пасля таго, як здымаюць пену.Пасля гэтага працадзіць праз сіта ў каструлю, у якой булён будзе гатавацца.Разабраць курыцу на часткі, пасаліць. Дадаць крыху масла, парэзаных на часткі сельдэрэю, пятрушкі, морквы, перцу і варыць, старанна здымаючы пенку на невялікім агні, каб булён не збег і не страціў чысціні і празрыстасці.Перад падачай нарэзаць дробна зеляніну пятрушкі і кропу, засыпаць у супніцу, у якую змясціць папярэдне адвараны рыс або макароны.Можна таксама падчас прыгатавання булёну дадаць ячныя крупы або рыс, тады булён атрымаецца белы і густы.
https://bel.sputnik.by/20200718/Kukhnya-nashykh-prodka-galushk-galk-kltsk-1045184206.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102938/58/1029385882_0:45:2400:1554_1920x0_80_0_0_5ea84871b4adaf0c98c63c1002e21b70.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, ларыса мятлеўская, кухня
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, цiкавосткi, ларыса мятлеўская, кухня
Кухня нашых продкаў: як прыгатаваць смачны булён
13:35 26.07.2020 (абноўлена: 15:50 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра адносіны нашых продкаў да лыжкі і вучыць гатаваць празрысты булён.
Звычайная лыжка — не толькі сталовы прыбор, але і сімвал ўласных добрых якасцяў чалавека. Згодна з народнымі ўяўленнямі страта лыжкі, як уласнага прадмета, прадракала перадачу часткі гэтых якасцяў іншаму.
На Беларусі лыжкі вядомы з ранняга сярэдневечча. Знойдзеныя падчас раскопак Пінска, Давыд-Гарадка, Полацка, Турава ручкі касцяных лыжак аздабляліся гравіраваным арнаментам у выглядзе пляцёнкі, сеткі, крыжыкаў. У асяроддзі пануючых класаў бытавалі лыжкі з золата, срэбра, медзі, латуні. Іх ручкі гравіраваліся, упрыгожваліся чарненнем, эмалямі і іншым.
Вясковыя людзі часцей карысталіся драўлянымі лыжкамі. Звычайна яны вырабляліся з цвёрдых парод драўніны такіх як асіна, бяроза, ігруша, а таксама з арэху і больш мяккай ліпы. Лыжкі гэтыя былі простай формы, зрэдку аздобленыя на дзяржаннях трохграннымі выемкамі, косымі рыскамі і іншым.
У заможных вяскоўцаў было прынята ў пасаг дачкі класці срэбраныя лыжкі, што было яе асабістым гонарам і падкрэслівала яе статус, прыналежнасць да багатага роду.
Вырабам лыжак займаліся лыжачнікі
Выраб лыжак быў промыслам, якім займаліся майстры — лыжачнікі. Купіць іх можна было на любым кірмашы, а таксама ў вандруючых па вёсках гандляроў.
Лыжка, адна з нямногіх асабістых рэчаў чалавека. У вялікіх вясковых сем’ях кожны меў сваю лыжку, якую пазначаў і карыстаўся толькі ёю. Этнограф і фалкларыст Таццяна Валодзіна сцвярджае, што ў народнай культуры лыжку забаранялася аддаваць, а просьба пазычыць яе выглядала як просьба падарыць яе. Як рэч, што працяглы час непасрэдна судакраналася з чалавекам, лыжку надзялялі здольнасцю "ўбіраць" у сябе нейкую яго ідэальную частку. Таму ў шматлікіх народных рытуалах гэты прадмет стаў выкарыстоўвацца ў якасці замяшчальніка самога чалавека, сімвалічнага яго прадстаўніка. Так адна лыжка сімвалізавала аднаго з сямейнікаў як акт яго кармлення, а шмат лыжак — сям’ю ў цэлым, у тым ліку і нябожчыкаў.
У кожнага майстра - свой непаўторны стыль
Лыжку выкарыстоўвалі ў сямейных абрадах, што спадарожнічалі асноўным этапам жыцця чалавека, — у час радзін, вяселля і пахавання. Так да радзін малечы выраблялі першую асабістую лыжачку, падчас вясельнага застолля маладыя елі адной лыжкай, падчас пахавальнай трызны каля талеркі з чаркай для нябожчыка і цяпер у некаторых рэгіёнах Беларусі кладуць і лыжку абавязкова перагорнутую выемкай данізу. Так робяць з усімі лыжкамі падчас іншых памінальных абрадаў. Напрыклад, падчас Дзядоў гаспадыня, накрываючы на стол, клала пэўную колькасць лыжак і на памерлых. Лічылася, што калі падчас вячэры лыжка зваліцца на падлогу, яе нельга падымаць да раніцы. Верылі, што нейкі продак прыйшоў вячэраць. Увогуле, разам з рэшткамі вячэры да раніцы для дзядоў пакідалі і наканаваныя ім лыжкі.
У народзе склалі немала прыказак пра лыжку:
- Шырокая лыжка рот дзярэ;
- Міма рота лыжку не носяць;
- Хоць які ядак, а нет лыжкі — сядзі так.
Зараз цяжка ўявіць сабе абед без лыжкі. Яна была і застаецца самым галоўным і распаўсюджаным прадметам на стале. Булёны, поліўкі, квасы і юшкі, супы-пюрэ, разнастайныя кашы, яечні, кулагу і інш стравы нашай нацыянальнай кухні ядуць толькі лыжкай.
У Першай беларускай кулінарнай кнізе Вінцэнты Завадскай ёсць цудоўны рэцэпт булёну. Нашы продкі ведалі толк у добрай кухні і маглі адну страву прыгатаваць у некалькіх варыянтах.
Булён з курыцы або індыка
- 1 курыца
- Крыху костак з ялавічыны
- 2 морквы
- 1 корань пятрушкі
- 1 карняплод сельдэрэю
- 50 г масла
- 5 зярнят англійскага (духмянага) перца
- 0,5-1 шклянка рысу, макаронаў або ячных круп
- Соль па смаку
Падрыхтаваную курыцу пакласці ў вялікую каструлю, дадаць для лепшага смаку некалькі рассечаных на часткі костак з ялавічыны. Заліць вадой і кіпяціць 15 хвілін здымаючы пенку. Соль дадаецца падчас гатавання, як і ва ўсе іншыя супы, адразу пасля таго, як здымаюць пену.
Пасля гэтага працадзіць праз сіта ў каструлю, у якой булён будзе гатавацца.
Разабраць курыцу на часткі, пасаліць. Дадаць крыху масла, парэзаных на часткі сельдэрэю, пятрушкі, морквы, перцу і варыць, старанна здымаючы пенку на невялікім агні, каб булён не збег і не страціў чысціні і празрыстасці.
Перад падачай нарэзаць дробна зеляніну пятрушкі і кропу, засыпаць у супніцу, у якую змясціць папярэдне адвараны рыс або макароны.
Можна таксама падчас прыгатавання булёну дадаць ячныя крупы або рыс, тады булён атрымаецца белы і густы.