Вераніку Цапкала выклікалі ў МУС для дачы паказанняў

© Sputnik / Марина СеребряковаВераніка Цапкала - жонка былога кіраўніка ПВТ
Вераніка Цапкала - жонка былога кіраўніка ПВТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнік аб'яднанага штаба распавяла, што яе сястру, якая працуе ў Белгазпрамбанку, сёння затрымалі.

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Жонку экс-прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Валерыя Цапкалы Вераніку выклікалі ў МУС для дачы паказанняў, пра гэта яна ў сераду паведаміла журналістам.

"Мне ўручылі позву для дачы паказанняў па справе турэцкападданага. Я прама зараз еду даваць паказанні", - сказала Вераніка Цапкала.

Пры гэтым яна паведаміла, што яе сястру сёння ўранку "затрымалі людзі ў цывільным, пасадзілі ў машыну і павезлі". Цапкала дадала што яе сястра працуе ў Белгазпрамбанку.

Як паведамілі ў апоўдні ў аб'яднаным штабе, допыт Веранікі Цапкала ў АБЭЗ перанесены на раніцу пятніцы.

Гісторыя з Цапкалам

Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала ў гэтым годзе спрабаваў балатавацца ў прэзідэнты, аднак кандыдатам яго не зарэгістравалі: былі "адбракаваныя" шмат подпісаў, акрамя таго, ЦВК знайшоў парушэнні ў дэкларацыі яго жонкі Веранікі.

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава падчас прэс-канферэнцыі - Sputnik Беларусь
Ярмошына выказалася аб аб'яднанні штабоў Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі

Раніцай у пятніцу стала вядома аб тым, што Цапкала пакінуў краіну. Як паведамілі Sputnik у асяроддзі палітыка, адбылося гэта ўначы. Цапкала з'ехаў у Маскву разам з дзецьмі.

Падставай для таго, каб пакінуць краіну, па словах суразмоўцаў агенцтва, стала пагроза арышту палітыка. Пасля аб'явы аб прэзідэнцкіх амбіцыях Цапкалы турэцкі бізнесмен Седат Ігдеджы заявіў пра нібыта супрацьпраўную дзейнасць экс-кіраўніка ПВТ, ён накіроўваў адпаведны ліст праваахоўным органам, пасля чаго МУС была распачатая праверка на падставе выкладзеных прадпрымальнікам фактаў. Сам Цапкала щсе абвінавачванні ў карупцыі і перавышэнні паўнамоцтваў адмаўляе.

Жонка палітыка, Вераніка Цапкала, застаецца ў Беларусі і працягвае працаваць у "аб'яднаным штабе", які падтрымлівае Святлану Ціханоўскую на гэтых выбарах.

Справа Белгазпрамбанка

Фінансавая міліцыя прыйшла ў Белгазпрамбанк з ператрусамі 11 чэрвеня: у КДК заявілі аб узбуджэнні крымінальнай справы за фінансавыя махінацыі - ухіленне ад выплаты падаткаў і легітымізацыю атрыманых злачынным шляхам сродкаў. Як стала вядома пазней, следства па справе перададзена Камітэту дзяржбяспекі - па заяве генпракурора, дзеянні фігурантаў справы неслі пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны.

Раней тое, што адбываецца ў Белгазпрамбанку пракаментавалі асноўныя акцыянеры - Газпрам і Газпрамбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоваў ЕАЭС.

Экс-старшыня праўлення банка Віктар Бабарыка, які знаходзіцца цяпер пад вартай, заяўляў пра тое, што на працягу 20 гадоў яго кіраўніцтва Белгазпрамбанкам пытанняў да дзейнасці арганізацыі ніколі не ўзнікала. Тое, што адбываецца ён называў палітычнай замовай і рэйдарскім захопам банка.

Стужка навiн
0